Тацяна Баркоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тацяна Баркоўская
Дата нараджэньня 19 студзеня 1949(1949-01-19) (70 гадоў)
Месца нараджэньня Гнаціўка, Хмельніцкі раён, Віньніцкая вобласьць, Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР
Занятак сьпявачка
Узнагароды
Заслужаны артыст Украіны

Тацяна Аляксандраўна Баркоўская (па-ўкраінску: Тетяна Олександрівна Борковська; 19 студзеня 1949, вёска Гнаціўка Хмельніцкага раёну Віньніцкай вобл. УССР) — сьпявачка. Заслужаная артыстка Ўкраіны (1995). Чалец Нацыянальнага Ўсеўкраінскага музычнага зьвязу (1992).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла Кіеўскую музычную вучэльню (1972; кл. І. Найдэнка). 1973—1974 — артыстка хору акадэмічнай капэлы Ўкраіны «Думка»; 1975—1984 — салістка камэрнага хору Ўкраінскага гастрольна-канцэртнага аб’яднаньня; 1984—2000 — салістка Заслужанага акадэмічнага ўкраінскага народнага хору імя Г. Вяроўкі. З хорам брала ўдзел у фэстывалях: міжнародным у Карэі (1985), «Дружба народаў» (1986, Узбэкістан), Днях культуры і мастацтва Ўкраіны ва Ўзбэкістане (1987, Наманган), «Славянскі базар» (1998, Беларусь). Гастралявала ў ЗША, Лацінскай Амэрыцы, Францыі, Польшчы ды іншых краінах.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Л. І. Кондрашевська. Борковська Тетяна Олександрівна // Енциклопедія сучасної України. — Київ: 2004 Т. 3. — С. 320.