Татавы дочкі
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Татавы дочкі | |
Папины дочки | |
Жанр | сытуацыйная камэдыя |
---|---|
Рэжысэр | Аляксандар Жыгалкін Сяргей Алдонін |
Сцэнарыст | Аляксей Трацюк Віталь Шляппо Вячаслаў Дусмухамэтаў Леанід Купрыды |
Прадусар | Вячаслаў Муругаў Аляксандар Раднянскі Канстанцін Кікічаў |
У ролях | |
Распаўсюд | Ivi.ru[d] |
Дата выхаду | 3 верасьня 2007 |
Працягласьць | 24 хвіліна |
Краіна | Расея |
Мова | расейская |
Наступны | Q122730928? |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Татавы дочкі» — першы арыгінальны расейскі сыткам, які выйшаў у 2007—2013 гадах на тэлеканале СТС. Складаецца з 410 сэрый (20 сэзонаў). Аўтары ідэі тэлесэрыялу Вячаслаў Муругаў і Аляксандар Раднянскі. У Беларусі «Татавы дочкі» трансьлююцца на тэлеканале ВТБ.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад галоўнага героя, сямейнага псыхатэрапэўта Сяргея Васьняцова, сышла жонка, пакінуўшы яму 5 дачок на апеку:
- Старэйшая, Маша — глямурная прыгажуня;
- Другая дочка, Даша — готка;
- Трэцяя дочка, Жэня — спартоўка-пацанка;
- Чацьвертая, Галіна Сяргееўна — вундэркінд;
- Малодшая, Паліна «Пугаўка» — маленькая гарэза й ласун.
Васьняцоў не апускае рукі з-за праблем, да яго хутка прыходзіць багатая кліентка з Рублёўкі Аксана, у якой ёсьць усё, акрамя сямейнага шчасьця…
Праз паўтара года вяртаецца жонка Сяргея Аляксеевіча і мама дзяўчынак, Людміла Сяргееўна. Аднак Сяргей Аляксеевіч, не дараваўшы здраду жонкі, зьяжджае да бацькоў у Краснаярск.
Прайшоў яшчэ год, і Васьняцоў прыяжджае ў Маскву на вясельле Дашы і Веніка. Неўзабаве ён канчаткова вырашае застацца ў сям’і.
Ў ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэй Лявонаў — Сяргей Васьняцоў, тата
- Нона Грышаева — Людміла Васьняцова, мама, жонка Сяргея Аляксеевіча
- Міраслава Карповіч — Маша
- Анастасія Сіваева — Даша
- Дар’я Мельнікава — Жэня
- Лізавета Арзамасава — Галіна Сяргееўна
- Кацярына Старшова — Пугаўка
- Вольга Волкава — Антаніна Сямёнаўна, бабуля дзяўчынак, маці Людмілы Сяргееўны
- Аляксандр Самойленка — Андрэй Антонаў, стаматоляг, адзін Сяргея Васьняцова, зводны брат Людмілы Васьняцова
- Таццяна Арлова — сакратарка Тамара
- Міхаіл Казакоў — Ільля Паляжайкін, раней — хлопец Галіны Сяргееўны, цяпер — хлопец Каці
- Філіп Бледны — Венік, раней — аднакурсьнікі Машы, цяпер — муж Дашы
- Аляксандр Алешка — алігарх Васіль Фядотаў
- Марыя Сёмкіна — Аксана, жонка Фядотава
- Ніна Персиянінава — Таісія Кірылаўна, дырэктарка школы №69, настаўніца хіміі
- Ганна Дзімаў — Людміла Міхайлаўна, настаўніца расейскай і літаратуры
- Эдуард Радзюкевіч — Эдуард Радуевіч, раней — дырэктар агенства «Сьвята! Сьвята! Сьвята!», цяпер — загадчык гаспадаркі школы №69
Тэхнічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здымкі сэрыялу пачаліся 13 ліпеня 2007. Стваральнікамі і аранжыроўшчыкам загалоўнай песьні зьяуляюцца браты Крыстоўскія (група Uma2rmaH).