Тарніца
Выгляд
| Тарніца | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Вышыня | 1346 м н. у. м. |
| Адносная вышыня | 494 м н. у. м. |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Заходнія Бяшчады, Карпаты |
| Краіна | Польшча |
| Горная сыстэма | Бешчады[d] |
| Тарніца на мапе Польшчы Тарніца | |
Тарніца — найвышэйшы горны пік польскіх Бяшчадаў, які знаходзіцца на канцы горнага сьцяга паланінаў, у групе так званага «гнязда» Тарніцы і Галіччы. Належыць да Кароны польскіх гор. Пік Тарніцы ўзносіцца на 500 м над далінай Валасаткі і мае асаблівы сылюэт. Ад суседняга масіва Крэменя хрыбет аддзелены глыбокім Гапроўскім перавалам, а з Шырокім верхам злучаецца востра вырэзаным перавалам, вышынёй 1275 м над узроўнем мора, ад якога паходзіць назва гары (на румынскай мове слова «tarniţa» значыць «сядло», «перавал»). Вузкі, востры, крыху падоўжаны хрыбет гары, зь дзьвюма выразнымі пікамі (1346 і 1339 м), поўны валуноў і натуральных заглубеньняў, а таксама парэшткаў ваенных акопаў.