Танкадзюбы какаду
Выгляд
| Танкадзюбы какаду | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Папугаепадобныя |
| Сямейства | Какаду |
| Падсямейства | Белыя какаду |
| Род | Какаду |
| Від | Танкадзюбы какаду |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Cacatua pastinator | |
Танкадзюбы какаду або Заходняя насатая карэла (Cacatua pastinator) — птушка сямейства какаду.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня цела 38—40 см, крыла 28,8—33 см апярэньне белае. Узьдзечка і корні пёркаў галавы, патыліцы, грудзей і сьпіны — аранжава-ружовыя. Вушкі і пёркы над вачыма зь лёгкім цёмна-жоўтым адценьнем. Падкрылы і падхвосьце з жаўтаватым адценьнем. Хахалок кароткі і поўны. Паміж дзюбай і вокам ёсьць чырвоная пляма. Дзюба даўгаватая, цёмна-шэрага колеру. Лапы шэрыя. Кальцо каля вачэй даўгаватай формы, бяз пёркаў, цёмна-сіняга колеру. Радужка цёмна-карычневая. Самец і саміцы маюць аднолькавую афарбоўку.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Танкадзюбы какаду — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |