Тамара Стагановіч
Тамара Стагановіч-Кольба | |
Імя пры нараджэньні | Тамара Стагановіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 лістапада 1930 |
Месца нараджэньня | в. Несутычы, Наваградзкі раён |
Месца вучобы | |
Занятак | малярка |
Тамара Аляксандраўна Стагановіч, Тамара Стагановіч-Кольба (15 лістапада 1930, в. Несутычы, Наваградзкі раён) — беларуская мастачка ў ЗША.
З 1950 жыла ў ЗША. Скончыла Калюмбійскі ўнівэрсытэт у Нью-Ёрку ў 1956.
З 1955 году яна пачала ўдзельнічаць у пэрсанальных і групавых выставах. На яе рахунку ўдзел больш чым у 100 выставах. Зьяўляецца аўтарам і афарміцелем кніжак, піша маслам, вядомая як выдатны графік, працуе ў розных тэхніках, імя яе значыцца ў даведніках па амэрыканскім мастацтве[1]. Доўгі час не хацела маляваць людзей, бо зьняверылася ў іх пад час Другой сусьветнай вайны. Толькі пад час падрыхтоўкі ў ЗША аднаго зь беларускіх фальклёрных фэстываляў яна, пабачыўшы кабет у нацынальных строях, ад узрушэньня намалявала тры жаночыя фігуры.
Асноўныя творы адметныя вытанчанасьцю і ўнутраным спакоем. Сярод жывапісных прац партрэты Францішка Скарыны, трыптыхі «Любоў. Вера. Надзея» і «А вясны ня спыніць, не стрымаць», «Статуя Свабоды», «Чырвоны камень», «Зубры», «Ручай зімою», графічныя творы «Чыкары», «Барсук», цыкл «Таос Пуэбла».
У 1994 мастачка наведала Беларусь, дзе ў Менску прайшла яе выстава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ НАТХНЯЮЦЬ ВОБРАЗЫ РАДЗІМЫ Антонава Т.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2