Тамара Голубева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тамара Голубева
Дата нараджэньня 24 траўня 1955 (67 гадоў)
Месца нараджэньня Ленінград
Дата сьмерці 15 чэрвеня 2020 (65 гадоў)
Месца сьмерці Менск
Адукацыя БДТМІ
Месца вучобы
Занятак дызайн
Месца працы
Плынь дызайн інтэр'ераў, экспадызайн
Пад уплывам А. В. Чарнышоў, І. Я. Герасіменка

Тамара Аляксандраўна Голубева — беларуская дызайнэрка.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Голубева Тамара Аляксандраўна нарадзілася 24 траўня 1955 году ў Ленінградзе. Бацька, Голубеў Аляксей Васільевіч, 1922 году нараджэньня, працаваў старшым інжынэрам-сыноптыкам у штабе ВПС БВА. Маці Голубева Аляксандра Аляксандраўна 1924 г.н. працавала загадчыцай бібліятэкі. Тамара Голубева з 1962 па 1972 навучалася ў сярэдняй школе г. Менску.

У 1972 годзе яна паступіла ў БДТМІ на катэдру “прамысловае мастацтва”. Пасьля сканчэньня інстытуту ў 1977 годзе яе накіравалі па разьмеркаваньні ў БФ УНДІТЭ, дзе Тамара працавала на пасадзе мастака-канструктара ў сэктары мастацкага канструяваньня комплексных аб’ектаў. З 1982 году стала працаваць на пасадзе старшага мастака-канструктара.

Удзел у творчых саюзах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

"Беларускі саюз дызайнэраў" з 1987 году.

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абсталяваньне дыспэтчарскай для Адзінай энэргасыстэмы СССР (у суаўт.).

Экспазыцыя музэю Якуба Коласа (хут. Альбуць Менскай вобл.).

Праект Полацкага музэю прыроды (у суаўт.).

Дызайн-канцэпцыя прафілякторыю на возеры Нарач.