Тамам Салям
Тамам Саэб Салям | |
па-арабску: تمام صائب سلام | |
в.а. прэзыдэнта Лібану | |
---|---|
25 траўня 2014 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Мішэль Суляйман |
Прэм’ер-міністар Лібану | |
6 красавіка 2013 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Мішэль Суляйман, ён сам як в.а. |
Папярэднік: | Наджыб Мікаты |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 траўня 1945 (79 гадоў) Бэйрут, Лібан |
Сужэнец: | Ляма Бадрэдын |
Дзеці: | 3 |
Бацька: | Саэб Салям |
Маці: | Таміма Мардам Бэйк |
Адукацыя: | Унівэрсытэт Айказян |
Тамам Саэб Салям (па-арабску: تمام صائب سلام, нарадзіўся 13 траўня 1945) — лібанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністар Лібану з 6 красавіка 2013 году.
Біяґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тамам Салям нарадзіўся ў 1945 годзе ў Бэйруце. Быў старэйшым сынам ў сям’і Саэба Саляма, былога прэм’ер-міністра Лібану з 1970 па 1973 год[1][2][3] і Тамімы Мардам Бэйк, сырыйкі з Дамаску[4][5][6].
Скончыў «Broummana High» і ўнівэрсытэт Айказян ў Бэйруце[7][8].
З 2008 па 2009 гады займаў пасаду міністра культуры.
Пасаду прэм'ера-міністру
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля адстаўкі Наджыба Мікаты з пасады прэм’ер-міністру Лібану 23 сакавіка 2013 году, пры падтрымцы Наджыба Мікаты, Валіда Джумблята і Альянсу 14 сакавіка, Саляму было даручана фармаваньне ўрада. 6 красавіка 2013 году, пасьля таго, як ён атрымаў 124 галасы з 128 галасоў членаў парлямэнту ў сваю падтрымку, зацьверджаны на пасадзе прэм’ер-міністру.
20 сакавіка 2014 году новы ўрад Лібану атрымаў вотум даверу ў парлямэнце. За прагаласавалі 96 з 101 дэпутатаў, якія прысутнічалі ў зале. Прэм’ер-міністар Тамам Салям падзякаваў парлямэнтарам за выказанае яго ўраду давер, сказаўшы, што
Ніхто не чакае ад нас цуду, але мы паспрабуем на аснове дасягнутага згоды пераадолець гэты найскладанейшы перыяд у жыцьці Лібану і рэгіену з найменшымі стратамі.[9] | ||
18 красавіка, пасьля сустрэчы з патрыярхам мараніцкай царквы Бішарай Раі, Тамам Салам заявіў, што прэзыдэнцкія выбары ў Лібане «адбудуцца ў вызначаны тэрмін. Для іх правядзеньня 23 красавіка няма ніякіх перашкодаў. Наш абавязак — выканаць гэта народнае патрабаваньне ў адпаведнасьці з канстытуцыяй і дэмакратычнымі традыцыямі»[10].
25 траўня, пасьля заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта Мішэля Суляймана і бясплённых спробаў абраньня новага, на першай у краіне выканаўчай сэсыі кабінэта міністраў прэм’ер-міністар Тамам Салям сказаў, што ўрад павінен працаваць, каб дапамагчы працэсу абраньня наступнага прэзыдэнта[11], падкрэсьліўшы, што ўрад ажыцьцяўляе паўнамоцтвы прэзыдэнту з 25 траўня[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://archive.is/20130411090945/http://www.mideastviews.com/print.php?art=430
- ^ Al-Ahram Weekly | Region | Salam bid farewell
- ^ Salam emerges as Lebanon’s next PM | News , Lebanon News | THE DAILY STAR
- ^ Lebanon names Salam as prime minister | World news | theguardian.com
- ^ International News | World News — ABC News
- ^ Lebanon’s Salam — consensus PM for tough times — FRANCE 24
- ^ Salam: Form, role of government more important than its head | News , Lebanon News | THE DAILY STAR
- ^ Haigazian University honors Minister of Culture — IFACCA, the International Federation of Arts Councils and Culture Agencies
- ^ ИТАР-ТАСС: Международная панорама - Новое правительство Ливана получило вотум доверия в парламенте
- ^ ИТАР-ТАСС: Международная панорама — Премьер Ливана: для проведения президентских выборов 23 апреля нет никаких препятствий
- ^ UN Security Council to Lebanon: Elect A New President Now | VICE News
- ^ Salam Not Optimistic President May be Elected Soon, Says Constitution Authorizes Him to Put Cabinet Sessions Agendas — Naharnet