Сіне-Белыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сінябелыя»)
Сінябелыя
па-габрэйску: כַּחוֹל לָבָן
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Бэнямін Ганц
Заснавальнік Бэня Ганц і Yair Lapid[d]
Дата заснаваньня 21 лютага 2019 (5 гадоў таму)
Штаб-кватэра Тэль-Авіў, Ізраіль
Ідэалёгія кансэрватызм
Колькасьць дэпутатаў
· Кнэсэт
33 / 120
Афіцыйны сайт Старонка ў сеціве

Сінябелыя (па-габрэйску: כַּחוֹל לָבָן; чытаецца: Каголь лаван) — палітычны саюз у Ізраілі. У цяперашні час ён мае самую вялікую колькасьць прадстаўнікоў у Кнэсэце. Старшыня грамады — Бэня Ганц.

Саюз быў створаны для правядзення ў красавіку 2019 г. выбараў у Кнэсэт Ізраільскай партыяй Еш-Атыд і Тэлем з надзеяй перамагчы прэм’ер-міністра Бэняміна Нэтанягу. Сінябелыя вызначаюць сябе як плюралістычны саюз, які прадстаўляе ўсіх грамадзян на палітычным і рэлігійным узроўні. Словазлучэньне «сінябелы» адносіцца да колераў ізраільскага сьцяга і ў побыце выкарыстоўваецца для апісаньня чаго-небудзь як звычайна ізраільскага.

Галоўныя погляды саюза «Сінябелыя» ўключаюць:

  • увядзеньне лімітаў прэм’ер-міністраў на праўленьне,
  • забарону абвінавачаным палітыкам на службу ў Кнэсэце,
  • зьмяненьне закона аб нацыянальнай дзяржаве для ўключэньня ізраільскіх меншасьцей,
  • інвэстыцыі ў пачатковую адукацыю,
  • пашырэньне аховы здароўя
  • пачатак перамоваў з Палестынскай уладай аб мірным пагадненьні.