Сіне-Белыя
Выгляд
Сінябелыя | |
па-габрэйску: כַּחוֹל לָבָן | |
Лідэр партыі | Бэнямін Ганц |
---|---|
Заснавальнік | Бэня Ганц і Yair Lapid[d] |
Дата заснаваньня | 21 лютага 2019 (5 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Тэль-Авіў, Ізраіль |
Ідэалёгія | кансэрватызм |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Кнэсэт |
33 / 120 |
Афіцыйны сайт | Старонка ў сеціве |
Сінябелыя (па-габрэйску: כַּחוֹל לָבָן; чытаецца: Каголь лаван) — палітычны саюз у Ізраілі. У цяперашні час ён мае самую вялікую колькасьць прадстаўнікоў у Кнэсэце. Старшыня грамады — Бэня Ганц.
Саюз быў створаны для правядзення ў красавіку 2019 г. выбараў у Кнэсэт Ізраільскай партыяй Еш-Атыд і Тэлем з надзеяй перамагчы прэм’ер-міністра Бэняміна Нэтанягу. Сінябелыя вызначаюць сябе як плюралістычны саюз, які прадстаўляе ўсіх грамадзян на палітычным і рэлігійным узроўні. Словазлучэньне «сінябелы» адносіцца да колераў ізраільскага сьцяга і ў побыце выкарыстоўваецца для апісаньня чаго-небудзь як звычайна ізраільскага.
Галоўныя погляды саюза «Сінябелыя» ўключаюць:
- увядзеньне лімітаў прэм’ер-міністраў на праўленьне,
- забарону абвінавачаным палітыкам на службу ў Кнэсэце,
- зьмяненьне закона аб нацыянальнай дзяржаве для ўключэньня ізраільскіх меншасьцей,
- інвэстыцыі ў пачатковую адукацыю,
- пашырэньне аховы здароўя
- пачатак перамоваў з Палестынскай уладай аб мірным пагадненьні.