Сінюшнік
Выгляд
| Сінюшнік | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Расьліны |
| Падцарства | Зялёныя расьліны |
| Аддзел | Кветкавыя расьліны |
| Кляса | Двухдольныя |
| Надатрад | Asteranae |
| Атрад | Верасакветныя |
| Сямейства | Сінюхавыя |
| Падсямейства | Polemonioideae |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Polemonium L. | |
Сіню́шнік (па-лацінску: Polemónium), народныя назвы гадзіньнік, аструшка, рабінка — род расьлінаў сямейства Сінюхавыя. Налічвае каля 50 відаў, распаўсюджаных у халодным і ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. У Беларусі 1 від — сінюха блакітная.
Батанічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнікі роду — шматгадовыя, радзей аднагадовыя расьліны. Іхняя вышыня не перавышае 100 см.
Лісьце буйное, непарнапёркаватыя, чаргаваныя.
Кветкі блакітныя, радзей белыя, ружовыя, сінія; сабраныя ў мяцёлкавыя ці калматыя суквецьці.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У народнай мэдыцыне ўжываецца ад мноства хваробаў. Аказвае адхарквальнае і сэдацыйнае дзеяньне. Прымяняюць пры вострых хранічных бранхітах. Часам прызначаюць разам з сухотнікам багнавым пры язьве страўніка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сінюшнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў