Перайсьці да зьместу

Сідаровічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сідаровічы (па-польску: Sidorowiczowie, па-расейску: Сидоровичи) — шэраг шляхецкіх родаў у Рэчы Паспалітай. Некаторыя зь іх карысталіся прыдомкамі Война, Валынцэвіч, Валыневіч. Прозьвішча паходзіць ад імя Ісыдар (Сідар). На Беларусі шляхецкія роды Сідаровічаў, Война-Сідаровічаў і Ваўчыневіч-Сідаровічаў былі зацьверджаныя ў шляхецтве адно ў Менскай губэрні. Апроч таго адзін з родаў быў занесены ў сьпіс шляхцічаў Кіеўскае губэрні.

Узгадваюцца ў 1590 годзе. Паходзілі з Валковічаў (Новагародзкі павет).

Узгадваюцца ў 1500 годзе. Адзін з прадстаўнікоў роду пацьвердзіў шляхецтва ў 1825 годзе. Прдстаўнікі роду жылі ў Радамыску (ля Кіева) і на Літве.

Сідаровічы невядомага гербу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзілі зь вёскі Сідароўцы ля Сьвянцянаў, жылі таксама на Валыні. Якуб Сідаровіч быў набілітаваны ў 1790 годзе.

Таксама вядомыя як Падольцы. Узгадваюцца ад 1575 году. Паходзілі зь вёскі Сідароўка ў Менскім павеце.

Сідаровічы невядомага гербу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з прадстаўнікоў роду пацьвердзіў шляхецтва ў 1782 годзе ў Бецкім судзе (ля Кракава).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]