Сібірскі край
Выгляд
| Сібірскі край | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | край саюзнай рэспублікі СССР[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Новасібірск |
| Дата ўтварэньня | 25 траўня 1925 |
| Дата скасаваньня | 30 ліпеня 1930 |
| Кіраўнік | Іван Кліменка[d] |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| | |
Сібірскі край — адміністрацыйная адзінка ў складзе РСФСР, якая была створаная 25 траўня 1925 году замест губэрняў, якія існавалі раней. Праіснаваў да 30 ліпеня 1930 году, калі быў падзелены на Ўсходне-Сібірскі край і Заходне-Сібірскі край.
Краявы цэнтар — горад Новасібірск. Плошча краю — 4220,9 тыс. км². Край быў падзелены на 19 акругаў (Ачынская, Барабінская, Барнаульская, Бійская, Іркуцкая, Каменская, Канская, Кірэнская, Краснаярская, Кузьнецкая, Мінусінская, Новасібірская, Омская, Рубцоўская, Слаўгарадзкая, Тарская, Томская, Тулуноўская, Хакаская) і Айроцкую аўтаномную вобласьць (цяпер Рэспубліка Алтай).