Сёдэрчэпінскі працэс
Сёдэрчэпінскі працэ́с (па-ангельску: Söderköping Process) — міжнародная ініцыятыва, створаная з мэтаю памежнага супрацоўніцтва ў сувязі з пашырэньнем Эўразьвязу на ўсход, а таксама дзеля разьвіцьця дыялёгу ў пытаньнях прытулку і іррэгулярнае міграцыі ў дзяржавах на ўсход ад граніцы Эўразьвязу.
Створаная ў 2001 року ў швэдзкім месьце Сёдэрчэпінг[1], адкуль і пайшла назва ініцыятывы. У першай сустрэчы ўзялі ўдзел чыноўнікі зь Беларусі, Летувы, Польшчы і Ўкраіны, а таксама прадстаўнікі ўраду Швэцыі, Управы вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў, Эўрапейскай камісіі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі[2].
Пасьля далучэньня да ініцыятывы Швэцыя займалася яе фінансаваньнем. Сакратарыят разьмяшчаецца ў Кіеве (Украіна).
Апошняя сустрэча на высокім узроўні адбылася 8 сьнежня 2011 року ў Стакгольме[3]. На пасяджэньні было вырашана інкарпараваць ініцыятыву ў больш шырокую праграму Эўразьвязу — Усходняе партнэрства[4].
Дзяржавы-ўдзельніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ініцыятыву складалі 14 краін[5]:
Беларускае прадстаўніцтва ў ініцыятыве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь беларускага боку ўдзел бяруць наступныя дзяржаўныя інстытуцыі:
- Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
- Дэпартамэнт па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь
- Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь[6]
Недзяржаўныя арганізацыі:
- Беларускі рух мэдыцынскіх работнікаў
- Менская гарадзкая калегія адвакатаў[7]
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Söderköping Process (анг.) Söderköping Process. Праверана 22 жніўня 2012 г.
- ^ «Новый регион» о Седеркопингском процессе (рас.) Демоскоп Weekly. «Новый регион» (19 июня 2007 года). Праверана 22 жніўня 2012 г.
- ^ Söderköping Process (Cross-Border Co-operation Process) (анг.) Policy and Research / Regional Consultative Processes / RCPs by Region / Söderköping Process.. International Organization for Migration. Праверана 22 жніўня 2012 г.
- ^ The Söderköping Process (анг.) EU and international | International projects | The Söderköping Process. Migrationsverket. Праверана 22 жніўня 2012 г.
- ^ Who We Are (анг.) Söderköping Process. Праверана 22 жніўня 2012 г.
- ^ NGOs (анг.) Söderköping Process. Праверана 22 жніўня 2012 г.
- ^ Governments (анг.) Söderköping Process. Праверана 22 жніўня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (анг.)
- Зьвесткі(недаступная спасылка) (анг.) на бачыне Міжнароднай арганізацыі па міграцыі