Сёдэрчэпінскі працэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сёдэрчэпінскі працэ́с (па-ангельску: Söderköping Process) — міжнародная ініцыятыва, створаная з мэтаю памежнага супрацоўніцтва ў сувязі з пашырэньнем Эўразьвязу на ўсход, а таксама дзеля разьвіцьця дыялёгу ў пытаньнях прытулку і іррэгулярнае міграцыі ў дзяржавах на ўсход ад граніцы Эўразьвязу.

Створаная ў 2001 року ў швэдзкім месьце Сёдэрчэпінг[1], адкуль і пайшла назва ініцыятывы. У першай сустрэчы ўзялі ўдзел чыноўнікі зь Беларусі, Летувы, Польшчы і Ўкраіны, а таксама прадстаўнікі ўраду Швэцыі, Управы вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў, Эўрапейскай камісіі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі[2].

Пасьля далучэньня да ініцыятывы Швэцыя займалася яе фінансаваньнем. Сакратарыят разьмяшчаецца ў Кіеве (Украіна).

Апошняя сустрэча на высокім узроўні адбылася 8 сьнежня 2011 року ў Стакгольме[3]. На пасяджэньні было вырашана інкарпараваць ініцыятыву ў больш шырокую праграму Эўразьвязу — Усходняе партнэрства[4].

Дзяржавы-ўдзельніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ініцыятыву складалі 14 краін[5]:

Беларускае прадстаўніцтва ў ініцыятыве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь беларускага боку ўдзел бяруць наступныя дзяржаўныя інстытуцыі:

Недзяржаўныя арганізацыі:

  • Беларускі рух мэдыцынскіх работнікаў
  • Менская гарадзкая калегія адвакатаў[7]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Söderköping Process(анг.) Söderköping Process. Праверана 22 жніўня 2012 г.
  2. ^ «Новый регион» о Седеркопингском процессе(рас.) Демоскоп Weekly. «Новый регион» (19 июня 2007 года). Праверана 22 жніўня 2012 г.
  3. ^ Söderköping Process (Cross-Border Co-operation Process)(анг.) Policy and Research / Regional Consultative Processes / RCPs by Region / Söderköping Process.. International Organization for Migration. Праверана 22 жніўня 2012 г.
  4. ^ The Söderköping Process(анг.) EU and international | International projects | The Söderköping Process. Migrationsverket. Праверана 22 жніўня 2012 г.
  5. ^ Who We Are(анг.) Söderköping Process. Праверана 22 жніўня 2012 г.
  6. ^ NGOs(анг.) Söderköping Process. Праверана 22 жніўня 2012 г.
  7. ^ Governments(анг.) Söderköping Process. Праверана 22 жніўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]