Сёгун (сэрыял, 2024)
Сёгун — амэрыканская гістарычная драма(en), міні-сэрыял(en) створаны рэжысэрам Рэйчалам Конда(en) і Юстынам Марксам(en). Заснаваны на рамане 1975 году Сёгун(en) Джэймса Клявэла(en), які раней быў адаптаваны ў сэрыяле 1980 году(en). Прэм’ера сэрыялу адбылася 27 лютага 2024 году на сэрвісе Hulu(en) і FX(en), пасьля двух прэм’ерных сэрыяў 10-эпізодавага сэрыялу, кожны новых эпізод выходзіць раз у тыдзень.
Гістарычныя асновы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У рамане Сёгун (па-ангельску: Shōgun, па-японску: 将軍) распавядаецца пра «сутыкненьне двух амбіцыйных людзей з розных сьветаў і таямнічай жанчыны-самурая; Джон Блэкторн(en) — рызыкоўны ангельскі марак, які пацярпеў караблекрушэньне ў Японіі, у краіне, чыя незнаёмая культура ў канчатковым выніку зьмяняе яго і застаўляе пераасэнсаваць сябе; Лорд Торанага — праніклівы, магутны даймё(en), у канфлікце са сваімі небясьпечнымі палітычнымі супернікамі; і лэдзі Марыка, жанчына зь неацэннымі навыкамі, але ганебнымі сямейнымі сувязямі, якая павінна даказаць сваю каштоўнасьць і вернасьць».
Сёгун Клявэла белетрызаваная вэрсыя рэальных падзеяў і гісторыі. Пэрсанаж Блэкторна заснаваны на постаці рэальнага гістарычнай асобы, ангельскага мараплаўцы Ўільяма Адамса(en), які ў Японіі стаў самураем пад уладай дайме (па-ангельску: daimyō, па-японску: 大名) Такугава Іэясу, што пазьней стане першым сёгунам Сёгунату Такугава(en) у Японіі, Такугава Іэясу (en), чыё жыцьцё й праўленьне працягвалася з 1543 па 1616 год і на якім заснаваны пэрсанаж «Сёгуна» Ёсі Торанага.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сьпісе імёнаў, ў дужках прадстаўлена гістарычная асоба, на якой заснаваны персанаж.
Галоўныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хіроюкі Санада(en) як Лорд Ёсі Торанага (Такугава Іэясу(en) (1543—1616))
- Косма Джарвіс(en) як штурман Джон Блэкторн(en) (Ўільям Адамс(en) (1564—1620))
- Ганна Саваі(en) як Тода Марыка (Хосокава Гараша(en) (1563—1600))
- Таданобу Асна(en) як Касігі Ябусігэ (Хонда Масанобу(en) (1538—1616))
- Такехіра Хіра(en) як Ісіда Казунарі (Ісіда Міцунарі(en) (1559—1600))
- Томі Бастоў(en) як Айцец Марцін Альвіта (Жуан Радрыгес Тчузу(en) (1561—1634))
- Фумі Нікайда(en) як Асіба Но Ката (Ёда-дано(en) (1569—1615))
У эпізодах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хірота Канаі(ja) як Касігі Омі (Хонда Масазумі(en) (1566—1637))
- Моека Хосі(ja) як Усамі Фудзі
- Сіносуке Абэ як Тода Бунтаро (Хосокава Тадаёкі(en) (1563—1646))
- Такума Нісіёка(ja) як Тода «Жалезны кулак» Хіромацу (Хосокава Фудзітака(en) (1534—1610))
- Фуміё Кахіната(en) як Тайко(en) (Таётомі Хідэёсі(en) (1537—1598))
- Ясунару Такесіма(ja) як Мурадзі
- Які Кура(ja) як Ёсі Нагакада (Мацудайра Тадаёсі(en) (1580—1607))
- Юка Коўрі(ja) як Кіку
- Ёріка Догусі(en) як Кірі Но Ката (Лэдзі Ача(en) (1555—1637))
- Ака (акторка)(en) як Даіёінь / Лэдзі Іё (Кодаі-інь(en) (1549—1624))
- Тосі Тода(de) як Сугіяма (Маеда Тосіе(en) (1539—1599))
- Хіра Канагава(en) як Ігурасі
- Юнічі Тайдзірі як Ўедзіра
- Нэстар Карбанэль(en) як Васка Радрыгес
- Набуя Сімамота як Небара Ёзэн
- Юкі Кедоін(ja) як Такемару
- Мака Фудзімата як Сізу Но Ката
- Наруна Ніяма(ja) як Нацу Но Ката
- Ёкім дэ Альмэйда(en) як Айцец Дамінга
- Хірамота Іда як Куяма укон Саданага (Канісі Юкінага(en) (1555—1600))
- Такесі Корагава як Она Харунобу (Отані Ёсіцугу(en) (1558—1600))
- Юко Міямота як Ґін
- Ёсі Амао(en) як Сэра
Эпізоды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Назва | Рэжысэр | Аўтар сцэнарыя | Дата выхаду ў этэр |
---|---|---|---|---|
1 | «Андзін» «Anjin» | Джонатан ван Тулекен | Рэйчал Конда(en) і Юстын Маркс(en) | 27 лютага 2024 году |
У 1600 годзе пасьля працяглага падарожжа галяндзкі гандлёвы карабель Эразм (карабель)(nl) са згаладаўшай камандай бачыць Андзіра(en) на пабярэжжы Японіі. Карабель быў часткай галяндзкага флёту зь пяці караблёў і 500 чалавек экіпажу, усе зь якіх памёрлі ў моры, за выключэньнем нешматлікіх з экіпажу Эразму, у якіх яшчэ трывало жыцьцё на момант прыбыцьця ў Японію. Пасьля самагубства капітана, штурмана Джон Блэкторн(en), карабельнага ангельскага навігатара(en) разам зь некалькімі ацалелымі маракамі, бяруць у палон самураі. Японскі лідар(en) Тайко(en) толькі што памёр, пакінуўшы кіраваньне радзе пяці старэйшынаў(en) і рэгентства над даймё(en) Яэчіё Накамурай(en) у замку Осака(en). У раду ўваходзяць Ісіда Казунарі(en), Сугіяма(en), Куяма укон Саданага(en), Она Харунобу(en) і Ёсі Торанага(en)). Торанага паходзіць са старажытнага роду Мінавара(en) (гістарычным прататыпам Мінавара мог быць таксама род Род Мінамота(en)), гістарычна магутнейшым родам у фэадальнай Японіі. Укаранелыя ўжо ў Японіі партугальскія гандляры й каталіцкі царкоўны ордэн езуітаў зьяўляюцца рэлігійнымі ворагамі ангельца Блэкторна, падданага пратэстанцкай каралевы Лізабэты. Езуіты, якія лічаць любога пратэстанта ерэтыком, неадкладна патрабуюць у японцаў пакараць сьмерцю Блэкторна, як прызнанага пірата. У замку Асака іншыя чатыры рэгенты ініцыююць працэс імпічмэнту й тым самым асуджаюць на сьмерць Торанагу й усіх чальцоў ягоннага кляна. Шпіён Андзіра дасылае ганцавога голуба да Торанагі аб палонным Блэкторне, і Торанага загадвае прывесьці замежнага мараплаўцу ў замак. Іншы мараплавец, Васка Радрыгес, гішпанец на службе партугальцаў, плыве на японскім караблі, каб даставіць Блэкторна і груз Эразма ў Осаку, але па дарозе штормавая хваля змывае Радрыгеса за борт, і Блэкторн прымае камандаваньне караблём і ратуе Радрыгеса, а таксама Касігі Ябусігэ(en). | ||||
2 | «Слугі двух гаспадароў» «Servants of Two Masters» | Джонатан ван Тулекен | Рэйчал Конда(en) і Юстын Маркс(en) | 27 лютага 2024 году |
У флэшбэку узгадваецца сьмерць «Тайко» ў 1599 годзе, калі адбылося прызначэньне пяці рэгентаў, але паміраючы лідар прызнаўся, што давярае толькі Тораназе. Далей падзеі пераносяцца ў 1600 год, дзе Радрыгес аддае канфіскаваны ў Блэкторна Рутэр(en) (інструкцыі па навігацыі да Японіі праз Магеланаву пратоку) і карабельны журнал езуітам. Журнал зьмяшчае як апісаньне каралеўскага ордэру(en) каралевы Лізаветы на адкрыцьцё гандлю й абарону гэтага гандлю ад яе імя ў Японіі, так і апісаньне сакрэтнай гішпанскай і партугальскай гандлёвай разьведкі. У першым размове з Торанагі і Тоды Марыка (якая таксама свабодна валодае лацінскай і партугальскай мовамі) з Блэктарнам, сьвятар-езуіт Марцін Альвіта перакладае размову Блэкторна. Блэкторн заяўляе, што, хоць і ён, і езуіт - хрысьціяне, але абодва зьяўляюцца ворагамі паводле розных веравызнаньняў. Пасьля раптоўнага прыбыцьця Ісіды, Торанага робіць выгляд, што не цікавіцца Блэкторнам, і загадвае кінуць Блэкторна ў турму, каб не дапусьціць яго да Ісіды. У прыватным парадку Торанага разважае, што можа выкарыстаць прысутнасьць Блэкторна, каб пасеяць разлад паміж Ісідам ды хрысьціянскімі даймё, Кіямай і Она. Знаходзячыся ў турме, Блэкторн сустракае яшчэ аднаго зьняволенага, францысканскага манаха, айца Дамінга, які трапіў у турму праз інтрыгі канкуруючых езуітаў, які тлумачыць, што японскі спонсар Блэкторна, Торанага, зьяўляецца адным зь пяці канкуруючых самураяў-ваеначальнікаў, якія спрабуюць заняць самую магутную пасаду ў Японіі, сёгуна, вайсковага губэрнатара Японіі, бо пасада вакантная з 1573 г. Дамінга паведамляе Блэкторну, што Торанага цяпер прайграе змаганьне. Акрамя таго, Дамінга паведамляе Блэкторну, што партугальскі Чорны карабель(en) вывозіў велізарныя прыбыткі ад гандлю шоўкам паміж Кітаем і Японіяй назад у Эўропу, выкарыстоўваючы сакрэтную вайсковую базу, разьмешчаную ў Макао, якую ахоўвалі Роніны(en), што перайшлі ў каталіцкую веру. Ён таксама распавядае Блэкторну, што партугальская царква кантрабандай пераправіла зброю з Макао ў Японію, каб распаліць паўстаньне супраць Тайко. Аднагалосны загад чатырох Бугёсю (слова Бусё выкарыстоўваецца ў сэрыяле), сяброў рады старэйшын, неабходны Ісідзе для абвінавачаньня Торанагі. Ісіда заклікае правесьці галасаваньне па імпічмэнце Торанагі, але Кіяма й Оно адмаўляюцца падпісваць, пакуль Блэкторн ня будзе пакараны сьмерцю з-за яго пратэстанцкай веры. Ісіда пратэстуе, што іншыя даймё праяўляюць павагу да езуітаў, але падпісвае загад аб яго пакараньні. Пазьней Ябусігэ, слуга Торанагі, пераконвае Ісіду, што Блэкторн можа быць карысным для высьвятленьня плянаў хрысьціян адносна Японіі. Калі яго вязуць на пакараньне, Блэкторна ратуюць людзі Ябусігэ. Торанага адзначае «ўдачу» Ябусігэ, які апынуўся ў патрэбным месцы і у патрэбны час, каб выратаваць асуджанага Блэкторна. У другой размове Блэкторна з Торанагай (Марыка на гэты раз выступае у якасьці адзінага перакладніка), Блэкторна просяць намаляваць мапу сьвету на пяску, рассыпаным на зямлі, які дзейнічае як палатно, і паказаць там Ангельшчыну, Партугалію і Японію. Блэкторн паказвае, што Партугалія й Гішпанія знаходзяцца ў канфлікце зь яго роднай Ангельшчынай і з 1494 году прэтэндуюць(en) на Японію. Ён паказвае, што іх канчатковая мэта - замяніць урад Японіі на каталіцкі. Торанага, Марыка і ўсе прысутныя японцы ў зьдзіўленьні ад таго, што пачулі быццам ўся Японія «належыць» каралю Партугаліі. Далей Блэкторн растлумачыў, што на сакрэтнай партугальскай базе ў Макао выкарыстоўваліся роніны й кантрабандная зброя, якая выкарыстоўвалася ў «паўстаньні» супраць Тайко некалькі гадоў таму. Марыка кажа Торанаге, што яна ня ведае, якое «паўстаньне» мае на ўвазе Блэкторн. Пасьля гэтага Блэкторн сьціпла дзякуе Марыцы за яе сумленны пераклад (хаця замест гэтага гледачам было прадстаўлена, што кожнае выказваньне Марыкі было прадузятым і яна скажала словы Торанагі альбо Блэктарна). У адплату Торанага забараняе партугальскаму Чорнаму караблю пакінуць Осаку. У тую ноч забойца, пасланы Кіямай ад імя езуітаў, ледзь не забівае Торанагу, якога выратаваў Блэкторн. Але, зразумеўшы, што забойца быў у пакоі Блэкторна, Торанага вызначае, што забойца шукаў менавіта Блэкторна. | ||||
3 | «Заўтра гэта заўтра» «Tomorrow is Tomorrow» | Шарлёта Брэндстрём(en) | Шэнан Гос | 5 сакавіка 2024 году |
4 | «Васьмікратная агароджа»The Eightfold Fence | Фрэдэрык Туа(en) | Эмілі Ёсіда | 12 сакавіка 2024 году |
5 | «Зламаны кулак» «Broken to the Fist» | Фрэдэрык Туа(en) | Мэт Лямбэрт | 19 сакавіка 2024 году |
6 | «Пані вярбовага сьвету» «Ladies of the Willow World» | Хіромі Камата | Мэган Хуўонг | 26 сакавіка 2024 году |
7 | «Мера часу» «A Stick of Time» | Хутка застане аб’яўленым | Мэт Лямбэрт | 2 красавіка 2024 году |
8 | «Бездань жыцьця» «The Abyss of Life» | Эмануель Осэ-Куфуа | Шэнан Гос | 9 красавіка 2024 году |
9 | «Кармазынавае неба» «Crimson Sky» | Хутка застане аб’яўленым | Рэйчал Конда і Колін Пуэнтэ | 16 красавіка 2024 году |
10 | «Мара аб мары» «A Dream of a Dream» | Хутка застане аб’яўленым | Мэган Хуўонг і Эмілі Ёсіда | 23 красавіка 2024 году |