Перайсьці да зьместу

Сярэдняя школа №104 (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сярэдняя школа №104 Р.Н. Мачульскага
Заснаваная 1966г.
Дырэктар Cідарэнка Натальля Мікалаеўна
Тып Сярэдняя школа
Навучэнцаў 434
Адрас БеларусьМенск, вуліца Шчадрына, 46а
Тэлефон +375 17 288-97-94
Факс +375 17 233-17-48
Эл. пошта sch104@minskedu.gov.by
Сайт http://sch104.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=1561

Сярэдняя школа №104 (поўная назва Сярэдняя школа №104 імя Рамана Навумавіча Мачульскага) — адна з 11[1] школаў Цэнтральнага раёну.

1 верасьня 1966 году школа №104 у першы раз расчыніла дзьверы сваіх першых вучняў. У мікрараён школы ўвайшлі вуліцы Шчадрына, Прыгарадная, Арлоўская, Брагінская й прылеглыя да іх завулкі, а таксама вёскі Зацань, Цнянка, Навінкі. Школа была ўкамплектавана вучнямі, якія займаліся ў бліжэйшых школах[2].

У 1972 годзе ў школу ўладкоўваецца на пасаду настаўніка расейскай мовы ды літаратуры Міхей Мікалай Ціханавіч. Пры ім пачалася пошукавая праца, мэтай якой было знайсьці як мага больш ваенна-партызанскіх фрагмэнтаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта Мікалай Ціхановіч стварыў пры падтрымцы й дапамозе, педагогаў і адміністрацыі школы музэй, цяпер які зьяўляецца славутасьцю гэтай школы[2].

У 1976 годзе быў заснаваны Музэй баявой славы, якому 18 лютага 2000 году упраўленьнем культуры Менгарвыканкама прысвоена званьне Народны.

У 1994 годзе ў школе быў адчынены Музэй хлеба й сялянскага побыту.

  1. ^ [1]
  2. ^ а б [2]