Перайсьці да зьместу

Сярэднялетувіская нізіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пры ўпадзеньні ракі Дубіса ў Нёман
Мапа Летувы з Сярэнялетувіскай нізінай (Vidurio Lietuvos žemuma)

Сярэднялетувіская нізіна (па-летувіску: Vidurio Lietuvos žemuma) знаходзіцца на тэрыторыі Летувы ў басэйне Нёману. Выцягнулася з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. У геамарфалягічных адносінах гэта донна-марэнная раўніна са сьлядамі ўзьдзеяньня расталых ледавіковых вод. Паверхня складзена ў асноўным маламагутнымі ледавіковымі валуннымі суглінкамі і азёрна-ледавіковымі адкладамі. Тут значная забалочанасьць тэрыторыі, шматлікія азёры. На паўночнай ускраіне паверхня расчляняецца сеткай лажбінаў сьцёку расталых ледавіковых вод. На паўднёвым усходзе пераважаюць азёрна-ледавіковыя і марэнныя раўніны з асобнымі ўзгорыстымі масівамі.

Сярэдняя тэмпэратура самага халоднага месяца студзеня складае −17 °C, сярэдняя тэмпэратура самага цёплага месяца ліпеня складае 17 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў над гэтай нізінай вагаецца ад 550 мм у яе паўночнай часткі да 700 мм на крайнім поўдні.