Перайсьці да зьместу

Сяргей Малінін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Малінін
Дата нараджэньня 13 (26) чэрвеня 1907 або 31 траўня 1907(1907-05-31)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 траўня 1972(1972-05-20) (64 гады)
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Чырвонай Зоркі

Сярге́й Мікала́евіч Малі́нін — рэктар БДІНГ у 1965—1969.

Нарадзіўся ў Менску ў сям’і бальшавіка. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў БДУ, працаваў у Інстытуце эканомікі АН БССР. У гады вайны добраахвотнікам сышоў на фронт, быў палітпрацаўніком, двойчы цяжка паранены, ваяваў на Калінінскім і Заходнім франтох.

Пасьля дэмабілізацыі працаваў дырэктарам Інстытута эканомікі АН БССР. У 19471953 намесьнік начальніка кіраваньня прапаганды і агітацыі і загадчык аддзелу навукі ЦК КПБ, загадчык плянава-фінансавага аддзелу ЦК КПБ. У 19531965 — старшыня Дзяржпляна БССР (адначасова намесьні Старшыні ГЛ БССР). У 19651969 — рэктар БДІНГ. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Штандару, ордэнам Чырвонай Зоркі, чатырма мэдалямі. Сябра ЦК КПБ, абіраўся дэпутатам ВС СССР.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]