Сядзібна-паркавы ансамбль Цюндзявіцкіх
Славутасьць | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Цюндзявіцкіх
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Галошава |
Дата заснаваньня | 1897 |
Сядзібна-паркавы ансамбль Цюндзявіцкіх — сядзіба ў вёсцы Галошава Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дом Цюндзявіцкія пабудавалі ў 1897 годзе з цэглы, вырабленай на ўласным цагельным заводзе. У сувязі з падзеямі 1917 року выехалі ў Польшу, а ў доме разьмясьцілася школа. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ў будынку разьмяшчаўся нямецкі гарнізон, які два разы атакавалі партызаны.
Апошнія дзесяцігодзьдзі сядзібны дом быў закінуты і прыйшоў у аварыйны стан. У пачатку 2021 року ён быў уключаны ў сьпіс аб’ектаў, якія падлягаюць сьпісаньню і зносу[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўны ўваход вылучаны чатырма калёнамі.
У доме разьмяшчалася вэранда, жылыя пакоі, габінэты, сталоўка, заля для прадстаўнічых мэт, бібліятэка з уласным эксьлібрысам. Мелася калекцыя твораў мастацтва ў выглядзе фамільных партрэтаў, напісаных алеем, халоднай зброі, антыкварных вырабаў з парцаляны і старога срэбра.
Ацяпляўся з дапамогай адной печы праз дымаходы. А потым, «пры школе», сыстэма ацяпленьня сапсавалася, і замест яе ўсталявалі некалькі грубак.
Побач з домам былі ўзьведзеныя гаспадарчыя пабудовы і жыльлё для прыслугі, дзе пазьней знаходзілася калгасная кантора, клюб і бібліятэка.
Ад сядзібы да возера вядзе алея, дзе захаваліся даволі рэдкія для Беларусі дрэвы — дзьве лістоўніцы Сукачова і чатыры чорныя таполі. У возеры водзяцца карасі, шчупакі і акуні[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абрамовіч, С. Дом добрых паноў / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. — 2009. — 29 жн. — С. 3.
- Имение Тюндевицких // Друцк / О. Н. Левко [и др.]; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2014. — С. 554—555. — (Древнейшие города Беларуси).
- Кавалеўскі, С. Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў / С. Кавалеўскі // Народнае слова. — 2012. — 31 студз. — С. 7.
- Кавалеўскі, С. Легенды Галошава / С. Кавалеўскі // Витебские вести. — 2013. — 23 нояб. — С. 10.
- Цуприянович, М. Заповедные уголки моей маленькой Родины / М. Цуприянович // Наша Талачыншчына. — 2007. — 22 верас. — С. 4.