Сэўта
Сэўта | |||||
гішп. Ceuta | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномны горад: | Сэўта | ||||
Плошча: | 18,5 км² | ||||
Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 78 674 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 4252,65 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 856, 956 | ||||
Паштовы індэкс: | 51000–51999 | ||||
Нумарны знак: | CE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 35°53′12.01″ пн. ш. 5°18′0.00″ з. д. / 35.8866694° пн. ш. 5.3° з. д.Каардынаты: 35°53′12.01″ пн. ш. 5°18′0.00″ з. д. / 35.8866694° пн. ш. 5.3° з. д. | ||||
Сэўта | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ceuta.es/ |
Сэ́ўта (па-гішпанску: Ceuta) — гішпанская адміністрацыйная адзінка, горад, які знаходзіцца на паўвысьпе, утвараючай афрыканскую палову Гібральтарскай пратокі. Зьяўляецца гішпанскім анклявам на тэрыторыі Афрыкі. Плошча каля 18,5 км², насельніцтва 76 152 чалавекі. Сэўта мае статус аўтаномнага гораду. У Сэўце знаходзіцца самы блізкі да Эўропы афрыканскі порт і гішпанская вайскова-марская база. Як і Мэлільля, Сэўта мае свайго прадстаўніка ў Гішпанскіх Картэсах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У V стагодзьдзі да н. э. на тэрыторыі сучаснай Сэўты знаходзіўся фінікійскі горад Абыла. У 45 годзе яна была заваяваная рымлянамі, назва была зьмененая на Сэпэм Фратрэс. Праз 400 гадоў вандалы выбілі з гораду рымлянаў і ўсталявалі над ім кантроль. Некаторы час горад уваходзіў у склад Бізантыі. У 710 годзе арабы, заняўшы Сэўту, зрабілі яе адным з асноўных партоў для пераправы войскаў на Ібэрыйскую паўвыспу.
Горад шмат разоў атакаваўся бэрбэрскімі плямёнамі, і пасьля аднаго з набегаў горад ня быў адноўлены. Чалавечыя паселішчы пачалі тут зноў зьяўляцца толькі ў ІХ стагодзьдзі. У 1309 годзе была заваяваная Фэзам. З 1415 году была ўсталяваная ўлада Партугаліі. Сэўта стала цэнтрам гандлю рабамі і слановай косьцю. У 1580 годзе Сэўту заваявалі гішпанцы, але ў 1640 годзе партугальцы вярнулі горад. Канчатковы гішпанскі кантроль быў усталяваны згодна зь Лісабонскім трактатам з 1 чэрвеня 1688 году.
Калі ў 1956 годзе Гішпанія прызнала незалежнасьць Марока, Сэўта засталася ў складзе Гішпаніі. Цяпер Сэўта адносіцца да гішпанскай правінцыі Андалюзія, зь некаторай аўтаноміяй. Ад гішпанскага ўзьбярэжжа яе аддзяляе каля 20 км.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэўта месьціцца на Монтэ Аньера, пагорку ўздоўж ягонай заходняй мяжы з Марока. Гара ахоўваецца гішпанскім фортам.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альгесырас, Гішпанія
- Кадыс, Гішпанія
- Мэлільля, Гішпанія
- Ачы-Катэна, Італія
- Гвадаляхара, Мэксыка
- Сантарэм, Партугалія
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Population of Ceuta, Spain. Mongabay.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аўтаномныя гарады Гішпаніі
- Анклявы
- Колішнія партугальскія калёніі
- Міжземнаморскія гарады-порты Гішпаніі
- Статыстычныя рэгіёны Эўразьвязу NUTS 2
- Населеныя пункты Бізантыйскай імпэрыі
- Гарады-порты Афрыкі
- Спэцыяльныя тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу
- Дзяржавы і тэрыторыі, заснаваныя ў 1995 годзе
- Тэрытарыяльныя спрэчкі Марока
- Тэрытарыяльныя спрэчкі Гішпаніі
- Населеныя пункты, згаданыя ў V стагодзьдзі да н. э.
- Тэрыторыі Гішпаніі, важныя для птушак
- Месцы для ныраньня