Сэрэтсэ Кхама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэрэтсэ Кхама
30 верасьня 1966 — 13 ліпеня 1980
Наступнік Квет Кетуміле Масірэ[d]
3 сакавіка 1965 — 30 верасьня 1966
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 ліпеня 1921(1921-07-01)[1][2][3][…]
Памёр: 13 ліпеня 1980(1980-07-13)[1][2][4] (59 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Ruth Williams Khama[d][6][1]
Дзеці: Ен Кхама[d] і Tshekedi Khama II[d]
Бацька: Sekgoma II[d]
Маці: Tebogo Kebailele[d][7]
Адукацыя:
Узнагароды:

Сэр Сэрэтсэ Кхама (па-ангельску: Sir Seretse Khama, тсвана: Serêtsê a Sekgoma a Khama, 1 ліпеня 1921, Сэровэ, Батсвана — 13 ліпеня 1980, Габаронэ, Батсвана) — першы прэзыдэнт Батсваны з 30 верасьня 1966 году да 13 ліпеня 1980 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў зь роду правадыроў племя бамангвата, у 1925 годзе стаў іхным каралём. Атрымаў юрыдычную адукацыю ў ПАР і Зьяднаным Каралеўстве. Пасьля атрыманьня Батсванай (тады звалася Бэчуаналэнд) аўтаноміі вярнуўся на радзіму і, адмовіўшыся ад каралеўскага тытулу, быў абраны ў мясцовую раду ў 1957 годзе. У 1961 годзе заснаваў Дэмакратычную партыю Батсваны, якая ў 1965 годзе, выступаючы на сацыялістычных і панафрыканісцкіх пазыцыях, выйграла парляманцкія выбары, пасьля чаго Кхама стаў прэм’ер-міністарам Бэчуаналэнду. Дамагаўся атрыманьня краінай незалежнасьці ад Брытанскай імпэрыі. Пры ім была пабудаваная новая сталіца краіны — Габаронэ. У 1966 годзе Кхама быў узнагароджаны ордэнам Брытанскай імпэрыі. У тым жа годзе пасьля атрыманьня краінай незалежнасьці абраны першым прэзыдэнтам Батсваны. Пераабіраўся парлямантам пасьля кожных выбараў, бо БДП заўсёды атрымлівала большасьць галасоў.

Дамогся ператварэньня Батсваны, адной з самых бедных краінаў Афрыкі на момант здабыцьця незалежнасьці, у адну з краінаў, якія імкліва разьвіваюцца на кантынэнце, дзякуючы актыўнаму экспарту прыроднай сыравіны і карысных выкапняў. Пасьпяхова змагаўся з карупцыяй, змог стварыць стабільны дэмакратычны рэжым, пазбаўлены пагрозы пераваротаў. Памёр ад раку падстраўнікавай залозы, знаходзячыся на пасадзе прэзыдэнту. Пахаваны ў сямейным магільным склепе. Ягоным пераемнікам стаў віцэ-прэзыдэнт краіны Квэт Кетуміле Масырэ.

Ягоны сын, Ян Кхама, з 2008 па 2018 гады займаў пасаду прэзыдэнта краіны[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]