Сьцяпан Рункевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяпан Рункевіч
Дата нараджэньня 11 (23) студзеня 1867
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 сакавіка 1924(1924-03-12) (57 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак прафэсар унівэрсытэту, гісторык, архівіст, грамадзкі дзяяч, праваслаўны сьвятар, гісторык царквы, Orthodox theologian
Навуковая сфэра праваслаўнае багаслоўе[d][1], гісторыя хрысьціянства[d][1] і сацыяльная ангажаванасьць[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]

Сьцяпан Рыгоравіч Рункевіч (11 студзеня 1867—1919?) — беларускі гісторык царквы.

Сын протаярэя Менскай эпархіі. Скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію, выкладаў у ёй. Працаваў сакратаром Сіноду. Выдаў 5 выпускаў «Матэрыялаў для гісторыі Менскай эпархіі», якія выйшлі ў сьвет у Менску ў 1892—1894. У Менску ў 1893 выдаў «Кароткі гістарычны нарыс стагодзьдзя Менскай эпархіі…». Таго ж року ў Санкт-Пецярбургу ўбачыла сьвет яго «Гісторыя Менскай архіяпіскапіі (1793—1832 гг.)». Аўтар іншых дасьледаванняў, а таксама артыкулаў, якія друкаваў у часопісе «Минские епархиальные ведомости».

У сваіх працах і публікацыях па гісторыі вуніяцкай царквы і Менскай эпархіі праваслаўнай царквы ў XVIII—XIX стст. разглядаў пытаньні гісторыі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў напярэдадні яе падзелу, яе ўзаемаадносіны з Расейскай імпэрыяй, падрабязна распрацаваў пытаньне пра вяртаньне вуніятаў у праваслаўе. Выкарыстаў вялікі архіўны матэрыял і прасачыў дадзены працэс у кожным прыходзе, аднак прытрымліваўся афіцыйна прынятага на той час пункту гледжаньня[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Runkevič, Stepan Grigor‘jevič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 557

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.