Сьцяна (апавяданьні)
Сьцяна | |
па-беларуску: Сьцяна | |
Жанр: | апавяданьні |
---|---|
Аўтар: | Васіль Быкаў |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | «Дружба народов» (№ 7,8,11 за 1999 год) «Звезда» (№ 5 за 1999 год) |
Асобнае выданьне: | 1997 |
Выдавецтва: | «Наша Ніва» |
Колькасьць старонак: | 384 |
Папярэдні твор: | «Ружовы туман» |
Наступны твор: | «Ваўчыная яма» |
Электронная вэрсія |
«Сьцяна» — збор сямнаццаці кароткіх апавяданьняў беларускага пісьменьніка Васіля Быкава.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Сьцяна» апісвае трагічны лёс Беларусі ад сталінскіх рэпрэсіяў (аповед «Жоўты пясочак») і Другой сусьветнай вайны, якая пакінула Беларусь у руінах, да змрочнага жыцьця беларусаў у 1990-я гг. Аўтарская расчараванасьць і пэсымістычная пазыцыя відавочныя ва ўсіх апавяданьнях кнігі. Падобна да іншых твораў Васіля Быкава ў «Сьцяне» прасочваюцца паралелі зь філязофіяй экзыстэнцыялізму, напрыклад засяроджваньне ўвагі аўтара на праблеме выбару і маральных ваганьняў чалавека. Кніга люструе адстунасьць свабоды і бездапаможнасьць індывідуўма ў межах таталітарнай сыстэмы.
З-за таго, што Васіль Быкаў быў persona non grata падчас рэжыму Аляксандра Лукашэнка, збор апавяданьняў друкаваўся ў расейскіх літаратурных часопісах «Дружба народов» (нумары 7, 8, 11 за 1999 год) і «Звезда» (нумар 5 за 1999). Першае асобнае выданьне кнігі выйшла ў 1997 годзе ў выдавецтве «Наша Ніва». Большасьць апавяданьняў былі таксама перакладзеныя на эстонскую мову, пад назвай «Valgevene tragöödia» (Трагедыя Беларусі) у 2001 годзе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |