Сьпіс нацыянальных паркаў Славаччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сыстэма нацыянальных паркаў Славаччыны складаецца зь дзевяці паркаў. Нацыянальныя паркі зьяўляюцца толькі часткай сыстэмы прыродаахоўных тэрыторыяў і аб’ектаў, якая кіруецца Міністэрствам аховы навакольнага асяродзьдзя і ўключае наступныя катэгорыі:

  • Нацыянальны парк (па-славацку: Národný park; скарочана NP)
  • Ахоўваная ляндшафтная вобласьць (Chránená krajinná oblasť; CHKO)
  • Нацыянальны прыродны запаведнік (Národná prírodná rezervácia; NPR)
  • Прыродны запаведнік (Prírodná rezervácia; PR)
  • Нацыянальны помнік прыроды (Národná prírodná pamiatka; NPP)
  • Помнік прыроды (Prírodná pamiatka; PP)
  • Ахоўваная вобласьць (Chránený areál; CHA)
  • Ахоўваны элемэнт краявіду (Chránený krajinný prvok; CHKP)
  • Ахоўванае месца зімоўкі птушак (Chránené vtáčie územie; CHVÚ)
  • Ахоўванае дрэва (Chránený strom; CHS)

Нацыянальныя паркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Арыгінальная назва Плошча, км² Год атрыманьня статусу
Rakytov, Veľká Fatra (SVK) - southern side.jpg 1 Вялікая Фатра Národný park Veľká Fatra 403,71 2002
Zborov.JPG 2 Малая Фатра Národný park Malá Fatra 226,3 1988
Ciganka muranska planina.JPG 3 Муранская Планіна Národný park Muránska planina 203,18 1998
Derese2.jpg 4 Нізкія Татры Národný park Nízke Tatry 728 1978
Pieniny Trzy Korony.jpg 5 П’еніны Pieninský národný park 37,5 1967
Beskidy Bieszczady SE.jpg 6 Паланіны Národný park Poloniny 298,05 1997
Zadielska tiesnava.jpg 7 Славацкі Карст Národný park Slovenský kras 346,11 2002
Slovensky raj-Stratenska pila.jpg 8 Славацкі Рай Národný park Slovenský raj 197,63 1988
Tatra mountains western side 2.jpg 9 Татры Tatranský národný park 738 1949

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]