Сьпіс каралёў Рогану
У гэтым артыкуле прадстаўлены сьпіс каралёў Рогану, апісаных у леґендарыюме Дж. Р. Р. Толкіна. Усе каралі належалі да адной дынастыі — Дома Эарла, але падзяляліся на розныя лініі ў тым выпадку, калі кароль ня меў прамога нашчадка мужчынскае плоці (у абодвух такіх выпадках на трон узыходзіў пляменьнік караля). Усе даты ставяцца да Трэцяе Эпохі, акрамя выпадкаў, вылучаных асобна.
Літаратуразнаўцы адзначаюць, што імёны Тэадэна і папярэдніх яму каралёў Рогану за некалькімі вылучэньнямі ўяўляюць сабою стараанґельскія словы з значэньнем «кароль», «кіраўнік», «гаспадар» і г. д.[1][2]
Даты кіраваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая лінія | ||
1. | Эарл Юны, сын Лэада | 2510 — 2545 |
2. | Брэґа | 2545 — 2570 |
3. | Алдар Стары | 2570 — 2645 |
4. | Фрэа | 2645 — 2659 |
5. | Фрэаўін | 2659 — 2680 |
6. | Ґолдўін | 2680 — 2699 |
7. | Дэар | 2699 — 2718 |
8. | Ґрам | 2718 — 2741 |
9. | Гэльм Молатарукі | 2741 — 2759 |
Два сыны Гэльма былі забітыя дунландцамі падчас Доўгае Зімы, калі і сам кароль замёрз да сьмерці. Сын яго сястры, Фрэалаф Гільдэсан, стаў першым каралём другое лініі. | ||
Другая лінія | ||
10. | Фрэалаф Гільдэсан | 2759 — 2798 |
11. | Брыта Лэофа | 2798 — 2842 |
12. | Ўальда | 2842 — 2851 |
13. | Фолка Паляўнічы | 2851 — 2864 |
14. | Фолкўін | 2864 — 2903 |
15. | Фэнґель | 2903 — 2953 |
16. | Тэнґель | 2953 — 2980 |
17. | Тэадэн Абноўлены | 2980 — 3019 |
Адзіны сын Тэадэна, Тэадрэд, быў забіты ў Першай Бітве ля Айзэнскіх Бродаў. Сын ягонае сястры, Эамэр, стаў першым каларём трэцяе лініі. | ||
Трэцяя лінія | ||
18. | Эамэр Эадыґ | 3019 — IV 63 |
19. | Эльфўін | IV 63 — ? |
Каралі Рогану
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эарл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эарл (па-стараангельску: Eorl) па мянушцы Юны (па-ангельску: the Young) — уладар Эатэаду (2501—2510) і першы кароль Рогану (2510—2545). Быў заснавальнікам Дома Эарла. Быў празваны Юным за тое, што стаў правадыром ва ўзросьце ўсяго шаснаццаці рокаў і захаваў маладжавы выгляд на ўсё астатняе жыцьцё. У ягоны гонар рагірым называлі сябе «эарлінґі» — «пасьлядоўнікі або сыны Эарла». Канём Эарла быў Фэлароф — родапачынальнік вялікіх роганскіх коней мэарас[3].
Эарл, сын Лэада, быў правадыром паўночнага племя Эатэод, якія жылі паміж рэкамі Ланґўэл ды Ґрэйлін. Адным з самых выбітных падзеяў у ягоным кіраваньні было нечаканае прыбыцьцё войска Эатэада на дапамогу Ґондару ў небясьпечнай Бітве на полі Кэлебранта. Ацаніўшы па заслугах гераічны вычын Эарла, намесьнік Ґондору Кірыён дараваў яму ў ленное валоданьне зямлі ў галіне Каленардону. Пасьля гэтага Эарл узначаліў міґрацыю свайго народу на гэтыя вялікія пашы і ў выніку стаў першым каралём Рогану. Эарл заснаваў сваю новую сталіцу ў Алдбурґу, што месьціўся на Фолдзе.
Затым ён пакляўся Кірыёну Клятваю Эарла. Клятва гэтая была вымаўленая Эарлам ад імя яго народу й яго нашчадкаў і заключалася ў абяцаньні прыйсьці на дапамогу Ґондару ў выпадку нападу на яго. У адваротным выпадку рагірым мусілі пасьці ў цень і стаць праклятым народам. У адказ намесьнік Кірыён дараваў правінцыю Каленардан Эатэаду, каб стварыць там каралеўства Роган, тады ж былі ўсталяваныя яго мяжы. Пагадненьне, аднак, улучала ў сябе і абавязак Ґондару прыйсьці на дапамогу Ронану ў час патрэбы, хоць гэта і не ўваходзіла ў клятву намесьніка.
Калі Ґондару патрабавалася дапамога Рогану, з Мінас Тырыту дасылалася Чырвоная Страла (што значыла небясьпеку найвышэйшае ступені). Паводле кнігі «Вяртаньне караля», такую стралу прынес каралю Тэадэну пасыльны з Ґондару, калі Саўрон аблажыў Мінас Тырыт. Для паскарэньня сьпілкаваньня двух хаўрусьнікаў таксама ўжываліся сыґнальныя агні Ґондару. Гэтыя агні былі разьмешчаныя на сямі пагорках уздоўж паўночнае грады Белых гораў. Эарл загінуў у 2545 г. у бітве пры Ўолдзе, змагаючыся супраць істэрлінґаў.
Імя паходзіць ад стараанґельскага слова eorl — «ваяр, вяльможа»[2].
Брэґа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брэґа (па-стараангельску: Brego) — другі кароль Рогану. Брэґа стаў каралём пасьля сьмерці свайго бацькі Эарла Юнага ў 2545 г. У хадзе яго кіраваньня працягнулася міґрацыя Эатэаду ў Каленардан, і Брэґа абараняў мяжу Рогану ад ворагаў (дунландцаў ды істэрлінґаў). Брэґа збудаваў вядомы Залаты палац Мэдусэльд і зрабіў Эдорас сталіцаю Рогану. Яго старэйшы сын Балдар, узаганарыўшыся, выправіўся на Шляхі Мёртвых і зьнік там бязь вестак, а сам Брэґа неўзабаве пасьля гэтага памёр з гора. Пасьля яго на трон узышоў яго другі сын, Алдар[4]. У Брэґа быў таксама і трэці сын, Эафор, які стаў продкам Эамунда зь Істфолду, Эамэравы бацька.
Стараанґельскае слова brego перакладаецца як «кіраўнік», «прынц» або «кароль»[5].
Алдар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алдар (па-стараангельску: Aldor) — трэці кароль Рогану, што кіраваў даўжэй за ўсіх вядомых яго каралёў. Алдар быў другім сынам караля Брэґа. Яго старэйшы брат Балдар зьнік бязь весткаў, спрабуючы прайсьці Шляхамі Мёртвых, і Алдар стаў каралём, калі памёр ягоны бацька — у 2570 г., у веку 26 рокаў. Ягонае доўгае кіраваньне стала залатым стагодзьдзем Рогану: колькасьць рагірым павялічвалася, а дунландцаў адціснулі праз Брамы Рогану за берагі Адорну і Айзэну[3]. Алдар таксама заснаваў фартэцыю Дунгараў як прытулак на выпадак вайны.
У Алдара было шмат дзяцей, але трое старэйшых былі дачкамі. Ён кіраваў 75 рокаў і стаў вядомы як Алдар Стары. Памёр ён у 2645 г. у веку 102 рокаў, праз рок пасьля народзінаў свайго першага прапраўнука. Пасьля яго на трон уступіў ягоны сын Фрэа, якому давялося чакаць на ўсшэсьце на трон да ўласнага 75-рочнага веку.
Імя Алдар на стараанґельскай мове значыць «правадыр, прынц» ды «старэйшы, бацька»[6].
Фрэа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фрэа (па-стараангельску: Fréa) — чацьверты кароль Рогану. Стаў каралём пасьля сьмерці свайго бацькі Алдара Старога ў веку 65 рокаў. Быў чацьвертым дзіцём Алдара (меў трох старэйшых сёстраў). Кіраваў усяго 14 рокаў, пасля чаго памёр і на трон узышоў ягоны сын Фрэаўін.
З анґласаксонскае мовы яго імя перакладаецца як «гаспадар»[6].
Фрэаўін
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фрэаўін (па-стараангельску: Fréawine) — пяты кароль Рогану. Стаў каралём пасьля сьмерці свайго бацькі Фрэа ў веку 65 рокаў. Нарадзіўся падчас кіраваньня свайго дзеда, Алдара Старога, і ўжо сам стаў дзедам калі Алдар памёр і карона перайшла да яго бацька (на той момант яму споўніўся 51 рок). Фрэаўін кіраваў 21 рок і памёр у веку 86 рокаў. Пасьля яго каралём стаў ягоны сын Ґолдўін.
Стараанґельскае Fréawine пазначае «дарагі або ўлюбёны гаспадар»[6].
Ґолдўін
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ґолдўін (па-стараангельску: Goldwine) — шосты кароль Рогану. Ґолдўін стаў каралём пасьля сьмерці свайго бацькі Фрэаўіна ў 2680 г., у веку 61 року. Нарадзіўся ён у рокі кіраваньня свайго прадзеда Алдара Старога і быў ужо ва ўзросьце 26 рокаў, калі Алдар нарэшце сканаў і карона перайшла да дзеда Ґолдўіна. Кіраваў Ґолдўін падчас «залатога стагодзьдзя» Рогану й быў дужа багатым. Аднак у хадзе ягонага кіраваньня ахова межаў Рогану скарацілася і дунландцы, якіх выціснуў з Рогану Алдар, пачалі павольна вяртацца ў паўночную частку каралеўства. Ґолдўін памёр у 2699 г. пасьля дзевятнаццаці рокаў кіраваньня.
Імя мае анґласаксонскае паходжаньне й значыць «шчодры й добры прынц». Створанае з стараанґельскіх словаў gold («золата») ды wine («сябар», у значэньні «той, хто можа дапамагчы або абараніць»)[6].
Дэар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэар (па-стараангельску: Déor) — сёмы кароль Рогану. Нарадзіўся ў хадзе кіраваньня свайго прапрадзеда Алдара Старога, што прывяло да незвычайнае сытуацыі, калі ў адной сям’і жылі адначасова пяць пакаленьняў. Стаў каралём пасьля сьмерці свайго бацькі Ґолдўіна ў 2699 г. У хадзе кіраваньня Дэара дунландцы зноў пачалі турбаваць Роган, паколькі іх павольнае вяртаньне пачалося яшчэ ў кіраваньне Ґолдўіна, пасьля таго, як іх за шмат рокаў да таго прагнаў Алдар. Дэар падаўся на поўнач, каб змагацца зь імі, аднак даведаўся, што ґондарская фартэцыя Айзэнґард трапіла пад уладу дунландцаў. Айзэнґард быў непрыступнаю фартэцыяю, таму Дэару прыйшлося на некаторы час зьмірыцца з пагрозаю, што зыходзіла з поўначы. Дэар памёр у 2718 г. пасьля неспакойнага кіраваньня цягам дзевятнаццаці рокаў[3].
Імя паходзіць ад стараанґельскага deor — «адважны»[6].
Ґрам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ґрам (па-стараангельску: Gram) — восьмы кароль Рогану. Стаў каралём пасьля сьмерці свайго бацькі Дэара ў 2718 г. У хадзе яго кіраваньня йшла вайна з дунландцамі, якія працягвалі нападаць на Роган з фартэцыі Айзэнґард, якую яны кантралявалі. Ґрам памёр у 2741 г. пасьля 23 рокаў адкрытае вайны, усьлед за ім узышоў на трон ягоны сын Гэльм Молатарукі.
Анґласаксонскае слова gram мае значэньне «люты»[6].
Гэльм Молатарукі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэльм Молатарукі (па-стараангельску: Helm Hammerhand) — дзявяты кароль Рогану й апошні кароль зь Першае лініі. Стаў каралём пасьля сьмерці свайго бацькі Ґрама, у пэрыяд крызы. Працягнуў адкрытую вайну з дунландцамі, чыёю базаю была захопленая імі фартэцыя Айзэнґард, распачатую яго бацькам[7].
Гэльм замёрз да сьмерці ў хадзе начнога рэйду падчас Доўгае Зімы. Усьлед за ім на трон узышоў яго пляменьнік Фрэалаф Гільдэсан, які стаў першым каралём Другое лініі[3].
Фрэалаф Гільдэсан
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фрэалаф Гільдэсан (па-стараангельску: Fréaláf Hildeson) — дзясяты кароль Рогану й першы кароль з Другое лініі. Фрэалаф быў пляменьнікам Гэльма Молатарукага і стаў каралём пасьля таго, як Гэльм загінуў пры аблозе Горнбурґу ў 2759 г. Фрэалаф узначаліў небясьпечную апэрацыю, падчас якое яму ўдалося адваяваць Эдорас і ізноў зрабіць яго сталіцаю Рогану. У выніку пасьпяховых ваенных дзеяў ён адкінуў дунландцаў назад за рэкі Адорн ды Айзэн, вызваліўшы ўвёсь Роган. Падчас ягонае каранацыі раптоўна зьявіўся маґ Саруман з дарункамі і праслаўленьнямі, што адсутнічаў да гэтага шмат рокаў. Саруман прапанаваў Фрэалафу сяброўства і падтрымку і, па радзе караля Рогану, Бэрэн, намесьнік Ґондару, аддаў Саруману ключы ад Ортанку, дазволіўшы яму жыць у Айзэнґардзе пры ўмове, што ён абараняцьме яго ад нападаў дунландцаў. Фрэалаф кіраваў 39 рокаў, пасьля яго сьмерці ў 2798 г. ўзышоў на трон ягоны сын Брыта Лэофа[4].
На стараанґельскай мове яго імя пазначае «выжылы гаспадар»[6].
Брыта
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брыта (па-стараангельску: Brytta) — адзінаццаты кароль Рогану. Брыта быў сынам Фрэалафа Гільдэсана і стаў каралём пасьля ягонае сьмерці ў 2798 г. Падчас яго кіраваньня Ронан працягваў аднаўляцца пасьля вайны з дунландцамі, а на яго заходняй мяжы працягваліся сутыкненьні. Брыта працягнуў традыцыі свайго бацькі, які заўсёды дапамагаў тым, што жывуць у нястачы, і гэтым заслужыў сабе мянушку Лэофа (па-стараангельску: Léofa), «любасны», на мове рагірым[8].
Акрамя праблемаў, зьвязаных з дунландцамі, падчас ягонага кіраваньня ўзьнікла новая бяда: вайна гномаў з оркамі вымусіла вялікую колькасьць апошніх цякаць з Засмужаных гораў, спрабуючы асесьці ў Белых горах на поўдзень ад Рогану. Брыта адбіў напад гэтых оркаў, і калі ён памёр, верылася, што оркаў к Рогане больш няма. Брыт кіраваў 44 рокаў, усьлед за ім у 2842 г. на трон ўзышоў ягоны сын Ўальда[8].
У анґласаксонскай мове яго імя значыць «падавец, разьмеркавальнік, прынц, гаспадар». Мянушка «Лэофа» паходзіць ад слова leof («улюбёны, дарагі»)[9].
Ўальда
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ўальда (па-стараангельску: Walda) — дванаццаты кароль Рогану. Быў сынам Брыты Леофы і стаў каралём пасьля сьмерці свайго бацькі ў 2842 г. Ўальда служыў у бацькавым войску, змагаючыся з оркамі, што спрабавалі ўварвацца ў Роган падчас кіраваньня Брыты, і падчас яго каранацыі здавалася, што ў Рогане іх больш няма. Аднак некаторая колькасьць оркаў усё ж засталася, і ў 2851 г., пракіраваўшы ўсяго дзевяць рокаў, кароль быў забіты оркам у Дунгарґу. Сын Ўальды, Фолка, узышоў на трон пасьля яго сьмерці і адпомсьціў за яго[8].
Імя паходзіць ад анґласаксонскага wealda («кіраўнік»)[9].
Фолка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фолка (па-стараангельску: Folca) — трынаццаты кароль Рогану. Быў сынам Ўальды і стаў каралём пасьля сьмерці бацькі ад рукі орка ў 2851 г. Заслужыў мянушку «Паляўнічы» за свае здольнасьці ў гэтай галіне. У гэтай сувязі характэрна, што пры ўсшэсьці на сталец Фолка пакляўся адпомсьціць за гібель свайго бацькі і ў знак гэтага не забіваць жаднага зьвера да таго часу, пакуль на зямлі Рогану будзе хаця б адзін орк[8].
Пасьля трынаццаці рокаў кіраваньня Фолка зьнішчыў адзін за адным усе пакінутыя ў Рогане орачыя банды, стрымаўшы такім чынам сваю клятву. Калі апошняя банда оркаў была зьнішчанаяя, ён падаўся на паляваньне, але быў забіты на ёй кабанам з Эвэрголту, што задаў яму сьмяротную рану. За ім на трон узышоў у 2864 г. ягоны сын Фолкўін[8].
Імя паходзіць ад анґласаксонскага folc («народ, людзі»)[9].
Фолкўін
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фолкўін (па-стараангельску: Folcwine) — чатырнаццаты кароль Рогану. Фолкўін быў сынам Фолкі Паляўнічага і стаў каралём пасьля сьмерці бацькі на паляваньні ў 2864 г. Падчас свайго кіраваньня ён цалкам вызваліў ад дунландцаў Заходнюю мяжу між Айзэнам ды Адорнам[8].
У Фолкўіна было чацьвера дзяцей: тры сыны і дачка. Яго сыны-двайняты Фолкрэд ды Фастрэд змагаліся ў Ґондары супраць гарадрым, але абодва былі забітыя. Пасьля 39 рокаў кіраваньня Фолкўін памёр, і ў 2903 г. на трон узышоў ягоны малодшы сын Фэнґель[8].
Імя значыць «сябар народу»[9].
Фэнґель
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэнґель (па-стараангельску: Fengel) — пятнаццаты кароль Рогану. Фэнґель быў трэцім і адзіным выжылым сынам Фолкўіна й атрымаў у спадчыну трон пасьля сьмерці бацькі ў 2903 г. Два старэйшых брата Фэнґеля, Фолкрэд ды Фастрэд, былі забітыя падчас вайны ў Ґондары, і ў выніку Фэнґель вырас улюбімцам свайго бацькі і дужа расьпешчаным. У дарослым стане ён праславіўся сваёю прагнасьцю і любоўю да золата. Ягоны сын Тэнґель пакінуў Роган праз супярэчнасьцяў з бацькам і да самае яго сьмерці жыў у сям’і сваёй жонкі ў Ґондары. Пасьля больш чым пяцідзесяцірочнага кіраваньня Фэнґель памёр у 2953 г., і Тэнґель неахвотна вярнуўся да Рогану.
Яго імя на стараанґельскай мове значыць «прынц» і зьвязанае з словам feng («здабыча, трафэі»)[9].
Тэнґель
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэнґель (па-стараангельску: Thengel, рокі жыцьця 2905—2980) — шаснаццаты кароль Рогану. Тэнґель быў адзіным сынам Фэнґеля й стаў каралём пасьля сьмерці бацькі ў 2953 г. Фэнґель быў прагным чалавекам, і Тэнґель яшчэ ў юнацтве пакінуў Роган і жыў у сям’і сваёй маці ў Ґондары. Там ён сустрэў ды ажаніўся на Морўэн Сталёвы Бляск з Лосарнаху, і некаторы час жыў там зь ёю й яе сямействам.
Пасьля сьмерці Фэнґеля Тэнґеля заклікалі вярнуцца да Рогану, што ён зь неахвотаю і зрабіў. Морўэн нарадзіла яму ў агульнай складанасьці пяць дзяцей, у тым ліку адзінага сына (і другога дзіцяці) Тэадэна й дачку Теадўін, якая стала маці Эамэра й Эаўін. Жывучы ў Ґондары, Тэнґель вывучыў сындарын, і ў ягоным доме на ім мовілі штодня, роўна як і на ўэстране, ўсеагульнай мове. На мове рагірым ня мовілі ані ён, ані ягоныя нашчадкі.
Імя Тэнґель на стараанґельскай мове значыць «прынц»[10].
Тэадэн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэадэн (па-стараангельску: Théoden) — сямнаццаты кароль Рогану. Тэадэн быў адзіным сынам караля Тэнґеля. Ён нарадзіўся ў 2948 г. у Ґондары, дзе жыла сям’я ягонага бацькі, пакуль ён ня стаў каралём Рогану. Тэадэн быў выхаваны ў асяродзьдзі дзе мовілі на сындарыне й ўэстране, а ня на мове рагірым, аднак ён вывучыў яго пазьней.
Тэадэн стаў каралём пасьля сьмерці бацькі ў 2980 р. Загінуў ён ад рукі Кароля-чараўніка ў хадзе Вайны Пярсьцёнка, змагаючыся ў Бітве на Пэленорскіх Палях. За ягоную сьмерць адпомсьціла яго пляменьніца Эаўін.
Імя Тэадэн паходзіць ад стараанґельскага слова þēoden, што перакладаецца як «кіраўнік народу», «князь» або «кароль»[10].
Эамэр
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эамэр (па-ангельску: Éomer) — васямнаццаты кароль Рогану. Эамэр быў сынам Тэадўін й Эамунда, Галоўнага Маршала Рогану. Эаўін была ягонаю сястрою. Пасьля сьмерці бацькоў Эамэра й Эаўін, Тэадэн узяў іх у свой дом і выхоўваў як уласных дзяцей. Эамэр быў трэцім маршалам Рогану, падчас Вайны Пярсьцёнка ён стаў каралём замест загінулага Тэадэна, заснаваўшы тым самым Трэцюю лінію Дома Эарла.
Эльфўін
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эльфўін (па-ангельску: Elfwine), названы Прыгожым (па-ангельску: the Fair) — дзевятнадцаты кароль Рогану. Быў першым сынам Эамэра Эадыґа, караля Рогану, і Латырыэль, дачкі князя Дол Амрота Імрагіла). Па маці Эльфўін быў стрыечным братам князя Ітыліэна Фараміра, намесьніка Ґондару, адначасова быўшы ягоным пляменьнікам праз сваю цётку Эаўін. Эльфўін ўзышоў на трон пасьля сьмерці бацькі ў 63 р. Ч.Э. і кіраваў доўга пасьля гэтага. Паколькі Эльфўін кіраваў у Чацьвертай Эпохе, калі Пунсовая Кніга была ўжо напісаная, пра яго вядома мала.
Напісаньне імя Эльфўіна — сучасная форма анґласаксонскага імя Ælfwine (Эльфўінэ), якая на стараанґельскай мове значыць «сябар эльфаў».
Дом Эарла
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]* Эарл Юны | * Першая лінія † Другая лінія ‡ Трэцяя лінія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
* Брэґа | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Балдар | * Алдар | Эафор | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
3 дачкі | * Фрэа | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
* Фрэаўін | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
* Ґолдўін | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
* Дэар | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
* Ґрам | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
* Гэльм Молатарукі | Гільд | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
† Фрэалаф Гільдэсан | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
† Брыта Лэофа | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
† Ўальда | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
† Фолка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
† Фолкўін | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фастрэд | Фолкрэд | дачка | † Фэнґель | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2 дачкі | † Тэнґель | Морўэн Сталезіхатлівая | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
дачка | † Тэадэн | Эльфгільд | 2 дачкі | Тэадўін | Эамунд | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тэадрэд | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Латырыэль | ‡ Эамэр | Фарамір | Эаўін | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
‡ Эльфўін | Элборон | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Барагір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Shippey 1992. С. 314.
- ^ а б Hammond, Scull 2005. С. 367.
- ^ а б в г Каралёў 2005. С. 439—443.
- ^ а б Каралёў 2005. С. 443.
- ^ Hammond, Scull 2005. С. 406.
- ^ а б в г д е ё Hammond, Scull 2005. С. 643.
- ^ Каралёў 2005. С. 441—444.
- ^ а б в г д е ё Каралёў 2005. С. 2005.
- ^ а б в г д Hammond, Scull 2005. С. 644.
- ^ а б Hammond, Scull 2005. С. 368.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каралёў К. Толкін і ягоны сьвет: Энцыкляпэдыя = Толкиен и его мир: Энциклопедия. — Локид-Пресс, 2005. — С. 439—445. — 494 с. — 7100 ас. — ISBN 5-98601-018-3
- Hammond W. G., Scull C. The Lord of the Rings: A Reader's Companion. — L.: HarperCollins, 2005. — 894 с. — ISBN 0-00-720308-X
- Shippey T. A. The Road to Middle-earth. — Лёндан: Grafton, 1992. — 337 с. — ISBN 0-261-10275-3