Сьпіна да сьпіны (мультсэрыял, 2020)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьпіна да сьпіны
рас. Спина к спине
Рэжысэр Екацярына Тыртышная, Аляксей Крылоў
Студыя «Маралёт» (рас. Мечталёт)
Краіна Расея Расея
Мова расейская
Прэм’ера 27 сьнежня 2020
Афіцыйны сайт

«Сьпіна да сьпіны» (па-расейску: Спина к спине) — расейскі мультыплікацыйны сэрыял, створаны анімацыйнай студыяй «Маралёт» места Хабараўска. Распрацоўка мультсэрыялу прыйшлася на 2019—2020 гады, прэм’ерны паказ адбыўся 27 сьнежня 2020 году[1]. На дадзены момант мультфільм даступны ў інтэрнэт-кінатэатры «Кінапошук» і «Іві», а таксама трансьлюецца ў этэры расейскіх дзіцячых тэлеканалаў «Карусэль», «Мультыляндыя», «Дзіцячы сьвет», «Мульт».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сюжэт мультсэрыялу — жыцьцё і прыгоды маленькіх заплечнікаў. Яны заўсёды гатовыя прыйсьці на дапамогу. У іх гэтаксама, як і ў рэальным жыцьці, ёсьць уладары, і ўсе яны вельмі дружныя! Галоўнымі героямі мультфільму зьяўляюцца заплечнікі Рюк, Боця і Молі.

Рюк, Боця і Молі — жывыя заплечнікі, якія пастаянна трапляюць у прыгоды дзякуючы багатай фантазіі, цікаўнасьці і абставінам, у якіх яны аказваюцца разам з гаспадарамі.

Калі ніхто ня бачыць, гэтая дружная тройца ажывае і творыць сапраўднае чараўніцтва. Як толькі дзеці пакідаюць іх без нагляду, заплечнікі адпраўляюцца на пошукі прыгод, каб даведацца як мага больш аб сьвеце вакол, бо яны такія нястомныя і дапытлівыя[2].

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рюк — самы гарэзьлівы заплечнік. Любіць прыгоды і сваіх сяброў.
  • Боця — самы разумны заплечнік. Любіць паразумнічаць.
  • Молі — самы прыгожы заплечнік. Любіць прыгажосьць і мілату.
  • Руд — сястра Молі. Сваю сястру часьцей за ўсё называе проста — Зэфірка.
  • Маляня Ві — маленькі непаседа.

Ролі агучвалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актор агучкі Роля
Анастасься Бандурка Рюк (1—23 сэрыі, с 27 сэрыі), Двайнік Рюка (у 6 сэрыі «Двайнік»), Руд (у 3 і 17 сэрыях)
Юльля Калесьнікава Рюк (некаторыя рэплікі ў 23, 24—26 сэрыях)
Юльля Чыжова Боця, Малена, Монстар-прыбіральшчыца
Любоў Нікітына Молі, Маляня Ві, Мама ўладара Рюка, Машына, Уладарка Молі (Ліза)
Руслан Сафін Кларк, Даг, Лэкс, Трэнэр, Стыу, Уладар Рюка (Алэкс), Уладар Боці
Раман Сладкоў Другарадныя мужчынскія ролі
Андрэй Ткачук Худзі (сэрыя «Губляшкі»)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]