Сьпявай
Сьпявай | |
па-ангельску: Sing | |
Жанр | музычны фільм[d][1][2], кінакамэдыя[3], сямейны фільм[d] і драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
Кампазытар | |
Мантаж | Грэгары Пэрлер[d] |
Вытворчасьць | Universal Pictures[4] і Illumination[d][4] |
Распаўсюд | Universal Pictures, UIP-Dunafilm[d][5] і Netflix |
Дата выхаду | 11 верасьня 2016[6], 8 сьнежня 2016[7], 21 сьнежня 2016[7], 17 лютага 2017[7], 25 студзеня 2017 і 22 сьнежня 2016[5] |
Працягласьць | 108 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 75 000 000 $ |
Прыбытак | 634 151 679 $[8] |
Наступны | Сьпявай 2[d] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Сьпява́й» (па-ангельску: Sing) — амэрыканскі мультыплікацыйны камэдыйный фільм-м’юзыкал 2016 году, падрыхтаваны студыяй Illumination. За распаўсюд была адказная кампанія Universal Pictures. Сцэнар быў напісаны Гартам Джэнінгсам, які таксама выступіў рэжысэрам твору[9]. Поруч зь ім рэжысэраваў фільм Крыстоф Люрдэле. Фільм распавядае пра сьвет, населены антрапаморфнымі жывёламі, і засяроджвае ўвагу на ўладальніку тэатра, які ладзіць сьпеўныя спаборніцтвы, імкнучыся прадухіліць ягоны тэатар ад закрыцьця. У фільме прадстаўленыя больш за 60 песень вядомых выканаўцаў, а таксама арыгінальная песьня Стыві Ўандэра і Арыяны Грандэ пад назовам «Вера», якая была намінаваная на прэмію «Залаты Глёбус»[10].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гарадку антрапаморфных жывёлаў каала Бастэр Мун валодае тэатрам і змагаецца за выжываньне сваёй установы, якой пагражае закрыцьцё і перадачу ва ўладаньне банку. Ён вырашае зладзіць сьпеўныя конкурсы з прызам у памеры 1 тысячы даляраў, але ягоная памочніца пажылая ігуана міс Кроўлі выпадкова дадае два нулі. Надрукаваныя ўлёткі з памылковой лічбай у 100 тысяч даляраў выдзімаюцца з вакна вэнтылятарам і распаўсюджваюцца ва ўсім горадзе. Натоўпы жывёлаў зьбіраюцца на праслухоўваньне, і Бастэр абірае сярод іх канкурсантаў. Сярод іх хатняя гаспадыня і маці 25 парасятаў Разыта, панк-рокерка дзікабраз Эш, падлетак гарыла і сына злачынцы Джоні, вулічны музыка мышанё Майк і сьвіньня-чудасей Гюнтэр. Дзяўчына-падлетак слон Міна губляецца на праслухоўваньні, але на наступны дзень далучыецца да каманды як памочніца Муна. Бакстэр выяўляе, што ўлёткі рэклямавалі прыз у 100 тысяч даляраў, таму просіць свайго сябра барана Эдзі зладзіць сустрэчу зь ягонай бабуляй — былой тэатральнай суперзоркай Наны Нудлман. Нана неахвотна ставіцца да ідэі спансаваньня, але згаджаецца прысутнічаць на прыватным папярэднім праглядзе шоў, перш чым прыняць рашэньне.
Падрыхтаваўшы выступ і пачаўшы яго перад патэнцыйнай спонсаркай, каманда была вымушаная спыніць сваё шоў, бо ў тэатар уварвалася банда мядзьведзяў, які шукалі ашуканца мышаня Майка. У выніку шкляная сцэна, напампаваная вадой, разьбіваецца і змывае тэатар. Да таго ж, Джоні быў вымушаны пакінуць бацьку на злачыннай справе, што прыводзіць да арышту ўсёй банды, акрамя самога Джоні. Па руйнаваньні тэатру Бакстэр пачынае займацца мыйкай самаходаў, хоць бы як-небудзь уладкавацца ў жыцьці. Міна ідзе на месца руйнаваньне, якое ўжо належыць банку, і сьпявае, слухаючы ў навушніках музыку. Гэта чуе Бакстэр і натхняе яго на адкрыцьцё тэатру на адкрытым паветры. Не зважаючы на спробы, працаўніцы банку Джудыт спыніць шоў, якое ладзіцца на пустэчы, дзе раней быў тэатар. Выступ, на якім першапачаткова прысутнічалі толькі сем’і Міны і Разыты, трапляе ў жывую трансьляцыю і заваблівае гледачоў на дармовы канцэрт. У рэшце рэшт, на канцэрт прыязжае і Нана, якая па ягоным сканчэньні набывае ва ўласнасьць зямлю і аднаўляе тэатар.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 71% зь сярэднім рэйтынгам 6,5 з 10 магчымых пунктаў, базуючыся на 188 рэцэнзіях крытыкаў. На думку крытыкаў рэсурсу фільм прапануе забаўляльнае яскравае шоў з добрым акторскім складам[11]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 59 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 37 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра змяшаныя або пасярэднія водгукі. Гледачы, апытаныя CinemaScore, надалі фільму сярэднюю адзнаку A паводле шкалы ад A+ да F[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://www.tomatazos.com/peliculas/107777/Sing-Ven-y-canta
- ^ а б http://www.filmaffinity.com/es/film990902.html
- ^ а б http://www.imdb.com/title/tt3470600/
- ^ а б http://www.bcdb.com/bcdb/cartoon.cgi?film=151879
- ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б в IMDb (анг.) — 1990.
- ^ https://www.boxofficemojo.com/movies/?id=illumination2016.htm
- ^ Felperin, Leslie (11.09.2016). «'Sing': Film Review». The Hollywood Reporter.
- ^ Amidi, Amid (09.09.2016). «A Complete List of Every Song in Illumination’s 'Sing'». Cartoon Brew.
- ^ «Turning Red». Rotten Tomatoes.
- ^ D’Alessandro, Anthony (22.12.2016). «'Rogue One' Targets $221.7M Opening Week; 'Sing' Raises Voice To $20M Over Two Days — Noon Update». Deadline Hollywood.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьпявай (анг.) на сайце IMDb
- Сьпявай на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Сьпявай на Metacritic