Перайсьці да зьместу

Сьліва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сьлівы»)
Сьліва
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаДвухдольныя
АтрадРужакветныя
СямействаРужавыя
РодСліва
Бінамінальная намэнклятура
Prunus

Сьліва (Prunus) — род пладовых расьлінаў сямейства ружакветных.

Дрэвы або кусты вышынёю да 8-10 м. Лісьце чараньковае, яйкападобнае або эліптычнае. Кветкі найчасьцей белыя, у шчытках. Плод — касьцянка зь мясістым каляплоднікам. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кісьлі, вітаміны.

На Беларусі ў дзікай прыродзе 1 від — цёрн (Prunus spinosa)[1], акрамя яго, вырошчваецца яшчэ 2 віды: сьліва дамашняя (Prunus domestica) і алыча (Prunus divaricata). Найбольшае гаспадарчае значэньне мае сьліва дамашняя.