Сьліва дамашняя
| Сліва дамашняя | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Кветкавыя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Ружакветныя |
| Сямейства | Ружавыя |
| Падсямейства | Сьлівовыя |
| Род | Сьліва |
| Від | Сьліва дамашняя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Prunus domestica | |

Сьліва дамашняя (Prunus domestica) — плодавае дрэва роду сьліва сямейства ружакветных.
Дрэва вышынёй да 10 м. Лісьце чараньковае, эліптычнае або яйкападобнае. Кветкі белыя або зеленаватыя, адзіночныя або па 2-3 ў суквецьцях. Плод — касьцянка зь мясістым каляплоднікам. Плоды ўтрымліваюць цукры, арганічныя кісьлі, вітаміны В, С, К, каратыны.
У дзікім стане не сустракаецца і, як мяркуюць, зьяўляецца гібрыдам цёрну (найбольш пашыранага дзікага віду сьлівы) і алычы. Такама розныя формы сьлівы маглі ўтварыцца ад розных падвідаў цёрну і алычы шляхам паўторнай гібрыдызацыі з гэтымі відамі.
На Беларусі сьліва дамашняя культывуецца па ўсёй краіне. Пачынае пладаносіць на 3-4-ы год. Пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня 12-15 гадоў. Плоды высьпяваюць у канцы жніўня-верасьня.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьліва дамашняя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |