Перайсьці да зьместу

Тамаш (апостал)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сьвяты Тамаш»)
Сьвяты Тамаш
Нявер’е сьвятога Тамаша, Караваджа
Сьвяты Тамаш
Сьвяты
Нарадзіўся I стагодзьдзе, Галілея
Памёр 21 сьнежня 72 году, Маліпур (сучасная Індыя)[1][2][3]
Шануецца большасьцю хрысьціянскіх цэркваў
У ліку апосталаў
Дзень памяці 3 ліпеня (заходнія цэрквы)
19 кастрычніка й 13 ліпеня (усходнія цэрквы)
Патрон Хрысьціяне апостала Тамаша, архітэктары
Атрыбуты дзіда

Тамаш (па-грэцку: Θωμάς, па-лацінску: Thomas), Юда Тамаш (Іуда Фама), Дзідзім — адзін з 12 вялікіх апосталаў. Мянушка «Тамаш» значыць «блізьнюк» па-арамэйску. Дзідзім — пераклад гэтай мянушкі на грэцкую. Паводле паданьня Тамаш быў зьнешне падобны на Ісуса. Паходзіў з Галілеі й быў рыбаком. Тамаш самааддана служыў Ісусу Хрысту, хоць і не заўсёды разумеў сэнс ягоных словаў, але шчыра выказваў сваю гатоўнасьць памерці за свайго настаўніка. Калі Ісус Хрыстос, як падаецца ў Бібліі, пасьля свайго расьпяцьця на крыжы ўваскрэс і ў адсутнасьць Тамаша паказаўся іншым апосталам, якія паведамілі пра гэта Тамашу, то апошні не паверыў ім і заявіў, што пераканаецца толькі тады, калі сам убачыць на яго руках раны ад цьвікоў і памацае іх сваімі пальцамі. Адсюль і пайшло выслоўе: няверуючы Фама (няверны Тамаш).[4][5]

Паводле паданьня, заснавальнік хрысьціянства ў Індыі. Прапаведуючы ў горадзе Мэліяпор, разьмешчаным на ўсходнім беразе паўвострава Індастан, апостал Тамаш быў абвінавачаны адным паганскім жрацом, які забіў свайго сына, у сьмерці юнака. Натоўп схапіў сьвятога Тамаша, як забойцу, і патрабаваў пакараньня. Апостал Тамаш папрасіў дазволіць яму пагаварыць з забітым. Па малітве апостала юнак ажыў і засьведчыў аб тым, што забойства зьдзейсьніў ягоны бацька.[6] Пасьля пропаведзі Эвангельля Тамаш прыняў пакутніцкую сьмерць у індыйскім горадзе Маліпура — быў праткнуты пяцьцю дзідамі. Нягледзячы на паданьне, шэраг сучасных гісторыкаў лічыць, што хрысьціянства ў Індыю прывёз ня ён, а Тамаш Канскі ў IV стагодзьдзі[7][8][9][10][11].

  1. Saint Thomas (Christian Apostle) – Britannica Online Encyclopedia. Britannica.com. Праверана 2010-04-25 г.
  2. History, Payyappilly Palakkappilly Nasrani family
  3. Saint Thomas the Apostle. D. C. Kandathil. Праверана 2010-04-26 г.
  4. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў на slounik.org
  5. Скарына Ф.: Творы… С. 179.
  6. Житие и страдание святого апостола Фомы  (рас.)
  7. K.S. Latourette, A History of the Expansion of Christianity, 7 vols., London, 1940-49
  8. Edward Gibbon, The Decline and Fall of the Roman Empire, London, 1957
  9. Koenraad Elst, Negationism in India: Concealing the Record of Islam, New Delhi, 1992,
  10. T.R. Vedantham, «St. Thomas Legend» in the South Madras News, Madras, 1987
  11. Ishwar Sharan, The Myth of Saint Thomas and the Mylapore Shiva Temple, New Delhi, 1995