Сьвятая Шушанік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятая Шушанік
Շուշանիկ
Сьвятая Шушанік
Сьвятая Шушанік
Сьвятая
Сьвецкае імя Вардэні Маміканян
Нарадзілася 440
Армэнія
Памерла 475
Цуртаві, Грузія
Шануецца
Услаўленая Мучаніцкая каралева
Дзень памяці 17 кастрычніка (праваслаўе), 20-26 верасьня (Армянская апостальская царква і ўсходнія цэрквы)

Сьвятая Шушанік (па-армянску: Շուշանիկ, па-грузінску: შუშანიკი), у сьвеце Вардэні Маміканян (к. 440, Армэнія — 475, Цуртаві(ka), Грузія) — раньнесярэднявечная хрысьціянская армянская мучаніца, замардаваная сваім мужам Варскенам. Прызнаная мучаніцай за веру, ейнае стаяньне ў веры апісанае ў агіяграфічнай працы ейнага спавядальніка Якуба «Мучаніцтва сьвятой каралевы Шушанік».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шушанік была дачкой армянскага галоўнакамандуючага (спарапэта) Вардана Маміканяна, і выйшла замуж за заможнага міхранідзкага фэўдала (пітыяхша) Варскена, сына Аршуша II. Варскен супрацьстаяў картлійскаму каралю Вахтангу I і заняў пра-пэрсыдзкую пазыцыю, выракшыся хрысьціянства і навярнуўшыся ў зараастрызм. Пасьля адмовы жонкі вырачыся хрысьціянскай веры ён забіў Шушанік, а сам загінуў ад рукі караля Вахтанга ў 483 року.

Шушанік была кананізаваная Грузінскай праваслаўнай царквой і шанаваная ў Армянскай апостальскай царкве. У Грузіі ейны дзень памяці адзначаецца 17 кастрычніка, а ў Армэніі — у аўторак у пэрыяд між 20-26 верасьня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]