Сырны пірог
Выгляд
| Сырны пірог | |
Сырны пірог зь яблыкамі (2008 г.) | |
| Тып | пірог |
|---|---|
| Нацыянальная страва | эўрапейская, амэрыканская |
| Паходжаньне | Старажытная Грэцыя |
| Рэгіён | Эўропа |
| Дата зьяўленьня | V стагодзьдзе да н. э. |
| Час прыгатаваньня | 45 хвілінаў |
| Асноўны складнік | цеста |
| Распаўсюджаныя складнікі | сыр, яблыкі, ягады, кмен |
| Падобныя стравы | kwarktaart[d] і Q71538197? |
Сырны пірог — дэсэртны пірог з сырам.
Для прыгатаваньня выкарыстоўваюць дражджавое або слоенае цеста (1 кг), цьвёрды сыр (300 грамаў), салодкія яблыкі (4) і ягады, арэхі і кмен[1].
Прыгатаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У змазаную форму кладуць паўкіляграму слоенага цеста, якое наколваюць відэльцам. На буйной тарцы надзіраюць сыр (300 грамаў), палову якога кладуць на цеста. Зьверху раскладваюць тонкія лустачкі яблыкаў. Начыньне прысыпаюць кменам і выкладваюць рэшту сыру. Затым пірог накрываюць 2-й паловай цеста, нарэзанага на палоскі. Наступныя 20 хвілінаў пірог гатуюць у духоўцы да ўтварэньня румянай скарынкі[1].