Перайсьці да зьместу

Сынайскі паўвостраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сынай»)

Сына́йскі паўво́страў, больш вядомы проста як Сынай (па-арабску: شبه جزيرة سيناء‎, Shibh Jazirat Sina) — паўвостраў ў Чырвоным моры, на мяжы паміж Азіяй і Афрыкай, частка тэрыторыі Эгіпту. Тэрытарыяльна належыць да Азіі.

Паўвостраў, які мае форму кліна, завостранага на поўдзень, абмежаваны з поўначы ўзьбярэжжам Міжземнага мора, з захаду — Суэцкай затокай, з усходу — залівам Акаба. Паколькі межы паўвострава ўмоўныя, яго тэрыторыя ў залежнасьці ад методыкі вызначэньня ацэньваецца ў межах ад 25 тыс. да 60 тыс. км². У асноўным тэрыторыя занята пустыняй, бліжэй да поўдня ёсьць горы (найвышэйшы пункт — Гара Сьвятой Кацярыны, 2637 м) і пласкагорʼі. На паўвостраве адкрыты радовішчы нафты, традыцыйна таксама здабывалася біруза.