Сыман Пютлік
| Сыман Пютлік | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 сьнежня 2000 (25 гадоў) | |
| Рост | 193 см | |
| Пазыцыя | левы гульнёвы | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фленсбург-Гандэвіт | |
| Нумар | 2 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2019—2023 | ГОГ Гудмэ | |
| 2023— | Фленсбург-Гандэвіт | |
| Зборныя | ||
| 2021— | Данія | |
Сыман Пютлік (па-дацку: Simon Pytlick; нар. 11 сьнежня 2000 году) — дацкі гандбаліст нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт» і нацыянальнай зборнай Даніі. Паходзіць з ганбольнай сям’і, то бок ягоныя бацькі таксама гулялі ў гандбол, як і ягоны сёстры Каміла і Язэфіна.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў займацца гандболам у акадэміі клюбу ГОГ у 2012 годзе. У сэзоне 2019—2020 гадоў дэбютаваў за каманду з Гудмэ ў дацкай гандбольнай лізе, закінуўшы дзесяць галоў у шасьці гульнях. 15 верасьня 2019 году дэбютаваў у складзе дружыны ў матчы Лігі чэмпіёнаў ЭГФ супраць «Крыстыянстаду». Пасьля таго, як ягоны таварыш па камандзе Эміль Лерке парваў пятавую сухажылу, Пютлік атрымаў значна больш гульнявога часу ў сэзоне 2020—2021 гадоў. Гулец скарыстаўся гэтым, што прынесла яму ўзнагароду «Талент году»[1]. У сэзоне 2021—2022 гадоў трапіў у каманду ўсіх зорак паводле вынікаў чэмпіёну[2]. У 2022 годзе ён быў абраны гандбалістам году Даніі[3]. З сэзону 2023—2024 гадоў пачаў гуляць у складзе нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт»[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Simon er født med et håndboldnavn, men det eneste, Pytlick blev tvunget til, var at lære at svømme». DR.
- ↑ «HTH Herreligaen All-Stars 2021/2022». Tophaandbold.
- ↑ «Årets Mandlige Håndboldspiller». Tophaandbold.
- ↑ «SG verpflichtet zwei dänische Weltmeister». SG Flensburg-Handewitt.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 11 сьнежня
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Паўднёвай Даніі
- Гандбалісты клюбу «Фленсбург-Гандэвіт»
- Гандбалісты клюбу ГОГ Гудмэ
- Гандбалісты зборнай Даніі
- Дацкія гандбалісты
- Дацкія гандбалісты і гандбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году