Сыбірскі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сыбірскі край — адміністрацыйная адзінка ў складзе РСФСР, якая была створаная 25 траўня 1925 году замест губэрняў, якія існавалі раней. Праіснаваў да 30 ліпеня 1930 году, калі быў падзелены на Ўсходне-Сыбірскі край і Заходне-Сыбірскі край.

Краявы цэнтар — горад Новасыбірск. Плошча краю — 4220,9 тыс. км². Край быў падзелены на 19 акругаў (Ачынская, Барабінская, Барнаульская, Бійская, Іркуцкая, Каменская, Канская, Кірэнская, Краснаярская, Кузьнецкая, Мінусінская, Новасыбірская, Омская, Рубцоўская, Слаўгарадзкая, Тарская, Томская, Тулуноўская, Хакаская) і Айроцкую аўтаномную вобласьць (цяпер Рэспубліка Алтай).