Сураў (рака)
Сураў | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Завідаўкі |
Вусьце | Беседзь |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 49 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,1 м³/с |
Плошча басэйну | 215 км² |
Су́раў (у вярхоўі — Сураўка) — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клімавіцкім і Касьцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 49 км. Плошча вадазбору 215 км². Выдатак вады ў вусьці 1,1 м³/с.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Канічы.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Завідаўкі Клімавіцкага раёну, вусьце ў вёсцы Федараўцы Касьцюковіцкага раёну. Цячэ паўднёва-ўсходняй часткай Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 1,5 км. Схілы ўмерана стромкія і стромкія (вышыня 5—15 м), у нізоўі абрывістыя (вышыня да 8 м), месцамі парэзаныя ярамі. Абалона перарывістая, пераважна адкрытая, чаргуецца па берагах, забалочаная, шырынёй 0,2—0,5 км. Рэчышча зьвілістае, вольна мэандруе, ад вытоку на працягу 8,4 км каналізаванае. Шырыня ракі ў межань 2—6 м[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 355—356.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 355—356.