Перайсьці да зьместу

Сунірык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сунірык (лац. Suniericus; ? — па 461) — водца вэстготаў[1].

У 460 годзе разам з рымскім водцам Нэпацыянам ачоліў хаўруснае рымска-гоцкае войска, якое выправілі ў Галісію супраць свэваў, у той час варожых і Рыму, і вэстготам.

Да лета 460 году атрымаў перамогу ў Люкі Аўгусты (Люга). Некалькімі месяцамі пазьней узяў горад Скалябіс (Сантарэн), тым самым узмацніўшы становішча вэстготаў у Гішпаніі. Выканаўшы задачу, вярнуўся ў Галію (461 год).

  1. ^ Martindale J. R., Jones A. H., Morris J. The Prosopography of the Later Roman Empire. Vol. 1. — Cambridge University Press, 1992. P. 1040.