Люга
| Люга гішп. Lugo | |||||
| Населены пункт | |||||
Выгляд на горад і катэдральны сабор з рымскай сьцяны | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Галісія | ||||
| Правінцыя | Люга | ||||
| Дата заснаваньня | 1834 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Lugo[d] | Miguel Fernández Méndez[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 329,78 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 465 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 43°01′ пн. ш. 07°33′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 98 761 чал. (2013) | ||||
| Этнахаронімы | lucense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 27001-27004 | ||||
| Нумарны знак | LU | ||||
| Сайт | lugo.gal | ||||
| Люга на мапе Гішпаніі Люга | |||||
Люга (па-галісійску: Lugo) — горад у паўночна-заходняй Гішпаніі, Аўтаномнае супольнасьці Галісія. Насельніцтва на 2010 год — 97 635 жыхароў. Люга зьяўляецца адзіным горадам у сьвеце, якая акружана поўнасьцю захавалымі рымскімі сьценамі, якія дасягаюць у вышыню ад 10 да 15 мэтраў і маюць сыстэму з 71 вежы й 10 брамамі. Гэтыя сьцены III стагодзьдзя знаходзяцца пад абаронай ЮНЭСКО, то бок унесены ў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Мост праз раку Міньню па сутнасьці мае рымскае паходжаньне, аднак праз шматлікія рамонты на працягу стагодзьдзяў ягоны рымскі характар быў страчаны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны, верагодна, кельтамі й прысьвечаны Лугасу[1], кельцкаму богу сьвятла, клятвы й мастацтва. Пазьней рымскі вайсковец Паўль Фабіюс Максім заваяваў горал і назваў яго Люк Аўгусьці (лац. Lucus Augusti) у 13 годзе да н. э. Места сталася рымскім вайсковым лягерам, у той час як Рымская імпэрыя скончыла заваёву поўначы Пірэнэйскага паўвострава. Горад увайшоў у склад правінцыі Тараконская Гішпанія й быў галоўным местам племяні капоры. Не зважаючы на тое, што горад быў невялікім па памеры, ён гуляў значную ролю ў рымскі пэрыяд, бо разьмешчаны ў цэнтральнай частцы буйнога рэгіёну здабычы золата, што ў рымскі пэрыяд вялася вельмі актыўна.
Напрыканццы V стагодзьдзя горад меў свайго біскупа й застаўся адміністрацыйным цэнтрам свэваў і вэстготаў, перш, чым сышоў ў заняпад.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фэроль, Гішпанія
- Цыньхуандао, Кітай
- Віяна-ду-Каштэлу, Партугалія
- Дынан, Францыя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Alexei Kondratiev (2007). Lugus: The Many-Gifted Lord. Mythical Ireland.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Люга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Фатаздымкі Люга (гішп.)
- Гарадзкая сьцяна на maps.google.com