Студэнцкая думка (ЗБС)
Студэ́нцкая ду́мка | |
Краіна | СССР да 1991 Беларусь з 1991 |
---|---|
Адрас | Беларусь, Менск |
Заснавальнік | Сьвітанак да 1990 Задзіночаньне беларускіх студэнтаў з 1990 |
Выдавец | Сьвітанак да 1990 Задзіночаньне беларускіх студэнтаў з 1990 |
Галоўны рэдактар | Ігар Міхно 1988-1990 Зьміцер Вайцяховіч з 1990 |
Дата заснаваньня | 1 лістапада 1988 (36 гадоў таму) |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 8 старонак |
Фармат | А5 |
Наклад | 1000-5000 |
«Студэ́нцкая ду́мка» ― беларускамоўны часопіс, першы нумар якога выдадзены ў Менску ў лістападзе 1988 году студэнцкім патрыятычным згуртаваньнем «Сьвітанак».[1] Першапачаткова выдаваўся на 8 старонках фармату(en) А5. Першым рэдактарам часопіса быў 5-курсьнік Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэта Ігар Міхно. У 1990 годзе Задзіночаньне беларускіх студэнтаў пераняло выданьне часопіса, рэдактарам якога стаў Зьміцер Вайцяховіч. У выніку наклад часопісу да канца году вырас з 1000 да 5000 асобнікаў, выраб якіх ажыцьцяўляўся на ротапрынтах(de) у навукова-дасьледчых інстытутах паводле прыватных вусных дамоваў.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля распаду СССР часопіс працягнууў выдавацца і стаў пастаянным часопісам краіны. Доўні час выдаваўся без дзяржаўнае рэгістрацыі. Гэта не было перашкодаю для дзейнасьці часопісу.
13 красавіка 1999 г. Мінінфармацыі РБ зарэгістравала незалежны моладзевы часопіс CD / «Студэнцкая Думка». Задоўга да эпохі татальнай кампутарызацыі і youtube стваральнікі адзінага ў краіне выданьня з канцэпцыяй «шэрага глянцу» штомесяца распаўсюджвалі вірус непрыкрытага індывідуалізму і здаровай правакацыі.
13 красавіка 1999 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь афіцыйна зарэгістравала часопіс.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Часопісу «Студэнцкая Думка» — 10 год. Generation.bY. Праверана 2016-05-15 г.