Стрэшынскі замак
Выгляд
Помнік абарончай архітэктуры | |
Стрэшынскі замак
| |
Стрэшынскі замак, плян XIX ст.
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Стрэшын |
Каардынаты | 52°43′46″ пн. ш. 30°06′42″ у. д. / 52.72944° пн. ш. 30.11167° у. д.Каардынаты: 52°43′46″ пн. ш. 30°06′42″ у. д. / 52.72944° пн. ш. 30.11167° у. д. |
Дата заснаваньня | XII ст. |
Дата скасаваньня | 1793 |
Стрэшынскі замак |
Стрэшынскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Стрэшыне. Знаходзіўся на беразе Дняпра. Існаваў у XII—XVIII стагодзьдзях.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляны замак у Стрэшыне збудавалі ў XII ст.
За часамі Казацка-сялянскай вайны (1648—1651) і вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) замак знаходзіўся ў цэнтры ваенных падзеяў. У ліпені 1654 году казакі Івана Залатарэнкі ўзялі Стрэшын штурмам, а замак спалілі. Адноўлены па вайне, ужо ня меў ранейшай магутнасьці і ў такім стане праіснаваў да 1793 году.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Займаў аточаны ровам мыс Дняпра. У сыстэму фартыфікацыяў уваходзілі 5 вежаў, роў, вал і гародні. Сярод узбраеньня былі гарматы, мушкеты, гакаўніцы, жалезныя і алавяныя ядры, гакаўнічныя і мушкетныя кулі ды іншае[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2