Перайсьці да зьместу

Страсбурскае пагадненьне (1675)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стра́сбурскае пагадне́ньне 1675 року — першая міжнародная дамова па забароне выкарыстаньня хімічнае зброі, заключаная паміж Францыяй і Сьвятой Рымскай імпэрыяй 27 жніўня 1675 року ў Страсбургу.

У 1672 падчас аблогі Гронінгену (Галяндыя) нямецкія войскі ўжылі кідальныя снарады з дададзенай беладоннай, каб надаць ім атручвальныя ўласьцівасьці. Праз тры гады Францыя і Сьвятая Рымская імпэрыя падпісалі ўгоду, паводле якой абавязваліся не ўжываць на вайне «падступныя і смуродныя» атрутныя рэчывы[1].

Наступнае падобнае пагадненьне па выкарыстаньні хімічнае зброі адбылося толькі ў 1925 року (Жэнэўскі пратакол).

  1. ^ С.В. Голованов. Теоретико-правовые проблемы толкования понятий права вооружённых конфликтов и история развития международного права  (рас.) // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні : навукова-практычны і інфармацыйна-метадычны часопіс. — Мн.: прыватная ўстанова адукацыі «БІП — інстытут правазнаўства», 2013. — № 3. — С. 30.
  • Clarke, Robin. We all Fall Down: The Prospect of Biological and Chemical Warfare. — London: Allen Lane; The Penguin Press, 1968.