Старапрылуцкі палац
палац | |
Краіна | Украіна |
Вёска | Старая Прылука, Ліпавецкі раён |
Каардынаты | 49°22′56″ пн. ш. 28°42′23″ у. д. / 49.38222° пн. ш. 28.70639° у. д.Каардынаты: 49°22′56″ пн. ш. 28°42′23″ у. д. / 49.38222° пн. ш. 28.70639° у. д. |
Тып будынка | палац |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | каля 1769 |
Будаваньне | да 1769—??? |
Статус | помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня Ўкраіны[d] |
Старапрылуцкі палац | |
Старапрылуцкі палац на Вікісховішчы |
Старапрылуцкі палац — знаходзіцца ў вёсцы Старая Прылука Ліпавецкага раёну ва Ўкраіне.
Аляксандар Барэцкі ў XVII стагодзьдзі пабудаваў у вёсцы палац, капліцу ды заклаў парк. У другой палове 19 стагодзьдзя палац быў перабудаваны Чэславам Здэхоўскім. Апошні ўладар Сяргей Мэрынг таксама перабудоўваў і аднаўляў палац. Цяпер ўжо невядома якім быў першапачатковы выгляд палацу, як і не вядома што зьмянялі Здэхоўскі ды Мэрынг.
Палац аздаблялі карціны старых нямецкай і гішпанскай школаў маляроў, а таксама работы Сьцімлера, Гротгера. Выстаўленыя на продаж сынам Здэхоўскага карціны ацэньваліся ў 100 000 срэбраных рублёў. Частка галерэі трапіла ў рукі царскага ўраду.
Цяпер ў палацы месьціцца Старапрылуцкая спэцыялізаваная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Гербы Старой Прылукі ды Брацлаўшчыны на палацы
-
Галоўны ўваход у палац
-
Выгляд палацу з панадворка
-
Склеп каля палацу
.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Przyłuka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 217