Стараангельская літаратура
Выгляд
Англа-саксонская літаратура — літаратура, напісаная на стараангельскай (англа-саксонскай) мове ў т. зв. англа-саксонскі пэрыяд ангельскае гісторыі паміж сярэдзінай V ст. і нарманскім заваяваньнем Ангельшчыны ў 1066 годзе.
Аднымі з самых значных твораў гэтага пэрыяду зьяўляюцца паэма «Бэўвульф», якая атрымала статус нацыянальнага эпасу Брытаніі, «Англа-саксонская хроніка» — крыніца храналёгіі ангельскае сярэднявечнае гісторыі і «Гімн Кэдмана», які датуецца VII ст., і ўяўляе сабой найстаражытнейшы стараангельскамоўны твор, які дайшоў да нашых дзён.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |