Саламон і Сатурн
«Саламон і Сатурн» — твор англа-саксонскае літаратуры. Напісаны ў форме насычаных загадкамі дыялёгаў, у якіх Саламон, наймудрэйшы кароль ізраільскае зямлі, і Сатурн, найстарэйшае божышча рымскае міталёгіі, які апісаны ў паэме ў вобразе прынца Халдэі, дапытваюць адзін аднаго па тэмах біблейскае, рунічнае й сярэднявечнае традыцыяў.
Паэма ўяўляе сабой спаборніцтва загадак паміж дзьвума пэрсанажамі ў манэры Прамовы Альвіса ды іншых падобных паэмаў Старэйшае Эдды. У Саламоне і Сатурне, выкарыстоўваючы хрысьціянскую традыцыю, як крыніцу для загадак, ход апавяданьня набывае даволі экзатычнае адценьне, дзе распавядаецца пра паўшых анёлаў і ўжываецца малітва Ойча наш у якасьці баявой замовы.
Вэрсіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Твор існуе ў трох вэрсіях: празаічнай, у Новэлевым кодэксу, і ў дзьвух алітэрацыйных.
Адна з паэтычных вэрсіяў выкарыстоўвае рунічны альфабэт, дзе самі руны сымбалізуюць адпаведныя стараангельскія словы, якія іх абазначаюць. Адсюль мы ведаем некалькі імёнаў для пашыранага набору рунаў, якія выкарыстоўваліся ў стараангельскім пісьменстве. Адна з загадкаў у празаічнай вэрсіі пытае: «Хто вынайшаў літары? Мэркурый-асілак!». Мэркурыям тут называюць Водэна (вядомага ў старажытна-ісьляндзкай мове, як Óðinnr альбо Одын). Англа-саксы заўжды ідэнтыфікавалі Мэркурыя з Водэнам; днём абодзьвух зь іх зьяўлялася Серада (у ангельскай мове слова Wednesday бярэ свой пачатак ад імя вышэйшага бога Одына).[1]
Некаторыя вучоныя надаюць паэтычнае вэрсіі рысы ўзору арыенталізму, сыходзячы зь меркаваньняў, што гэткая вэрсія адлюстроўвае невызначанасьць ангельскага народу датычна сваёй культурнае прыналежнасьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ J. S. Ryan "Othin in England: Evidence from the Poetry for a Cult of Woden in Anglo-Saxon England Folklore, Vol. 74, No. 3. (Autumn, 1963), pp. 460—480. See p.476.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адна з паэмаў Саламона і Сатурна (стараангельская)