Перайсьці да зьместу

Станіслаў Пахалавецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Wouk (гутаркі | унёсак) у 13:33, 29 лютага 2008. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Станіслаў Пахалавецкі - каралеўскі сакратар і картограф Стэфана Баторыя.

Актыўная картаграфічная дзейнасьць Пахалавецкага прапыдае на час полацкага паходу Стэфана Баторыя 1579 года, у выніку ён стварае шэраг мапаў і замалёвак асобных умацаваньняў Полацкай зямлі. Яму належаць: карта Полацкага ваяводства, пляны расейскіх крэпасьцяў (разам з Станіславам Сулімоўскім) узятых каралём, у тым ліку два падрабязныя пляны аблогі Полацку.

Карты і пляны Пахалавецкага - адны з першых твораў ваеннай картаграфіі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай ўяўляюць вялікую цікавасьць для гісторыі архітэктуры і фартыфікацыі.

Літаратура

  • Казлоў Л.Р. Беларусь у працах польскіх картографаў XVI-XX ст. Мінск, 2004. ISBN 985-6119-42-1