Перайсьці да зьместу

Станіслаў Аляксандар Мяцельскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стані́слаў Алякса́ндар Мяце́льскі (Мэтэльскі; па-польску: Stanisław Aleksander Metelski; 25 студзеня 1885, Аполе-Люблінскае10 красавіка 1965, Згеж) – польскі грамадзкі дзеяч, выкладчык.

Паходзіў зь сярэднезаможняе сям’і, чые ўладаньні знаходзіліся ў Мяцеліне й Жэчыцы. У 1924 атрымаў дазвол на выкладаньне прыродазнаўства ў сярэдніх школах. Выкладаў у гімназіях Любліну, Пулавах, Цеханове. 1 сакавіка 1928-25 верасьня 1931 – дырэктар гімназіі імя Мікалая Каперніка ў Граеве, адкуль пераведзены ў гімназію й ліцэй у Згежы, дзе быў спачатку настаўнікам біялёгіі, пазьней выконваў функцыі дырэктара.

Пасьля вызваленьня ў 1945 Згежа стаў яго першым прэзыдэнтам. Быў арганізатарам грамадзкага, гаспадарчага й культурнага жыцьця ў горадзе. Празь узрост і хвробу жонкі, таксама настаўніцы Марыі Жэчыцкай, пайшоў на пэнсію. Пахаваны на могілках каля вуліцы Пятра Скаргі ў Згежы.