Вялікі Водападзельны хрыбет: розьніца паміж вэрсіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
[[Файл:The great dividing range.jpg|міні|250пкс|Вялікі Водападзельны хрыбет]]
'''Вялікі Водападзельны хрыбет''' — горная сыстэма ў [[Аўстралія|Аўстраліі]]. Даўжыня 4000 км. Найвыш. пункт — [[Касьцюшка (гара)]].
'''Вялікі Водападзельны хрыбет''' ({{Мова-en|Great Dividing Range}}) — [[горная сыстэма]], якая распасьціраецца ўздоўж ўсходняга і паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа [[Аўстралія|Аўстраліі]] прыблізна на 4000 км. Утварылася ў [[нэаген]]-[[антрапаген]]е на месцы дэнудзіраванай [[палеазой]]скай складкаватай краіны. Горы складзеныя ў асноўным [[вапняка]]мі, [[граніт]]амі, [[гнэйс]]амі, [[вульканічныя пароды|вульканічнымі пародамі]]. Вядомыя радовішчы [[нафта|нафты]] і [[прыродны газ|газу]], [[каменны вугаль|каменнага]] і [[буры вугаль|бурага вугалю]], [[волава]], [[полімэталічныя руды|полімэталічных руд]], [[золата]], [[медзь|медзі]], [[тытан]]а-[[магнетыт]]у і [[манацыты|манацытавых]] [[пясок|пяскоў]]. Усходнія сьхілы стромкія, моцна і глыбока разьдзеленыя, заходнія сьхілы паката пераходзяць у пагорыстыя перадгор'і (даўнсы). На поўнач ад 28° п. ш. горы параўнальна невысокія, дасягаюць шырыні 650 км. Берагавыя хрыбты вышынёй каля 1000 м і [[вулькан]]ічныя плято аддзеленыя шырокімі падоўжнымі катлавінамі ад заходняга, больш нізкага водападзельнага ланцуга з пакатымі вяршынямі. На поўдні разьмешчаныя больш высокія і маналітныя горы. Вылучаюць хрыбты [[Мак-Фэрсон]], [[Нью-Інглэнд]], [[Гэйстынгс]], [[Лівэрпул (горная сыстэма)]], [[Блакітныя горы]] і [[Аўстралійскія Альпы]]. Вышэйшая кропка - гара [[Касьцюшка (гара)|Касьцюшкa]] (2228 м).
 
На сьхілах бяруць пачатак шматлікія рэкі, у тым ліку самыя буйныя на кантынэнце - [[Мурэй]] і [[Дарлінг]]. У далінах рэк ўзьведзена нямала дамбаў з мэтай выпрацоўкі электраэнэргіі і забесьпячэньня гарадоў вадой.
 
Расьліннасць - лістападна-вечназялёныя і [[эўкаліпт]]авыя лясы (ўсходнія сьхілы), [[саваны]], [[рэдкалесьсе]], [[хмызьняк]]і (заходнія сьхілы).
 
Значная частка Блакітных гор аб'яўлена аб'ектам [[Сусьветная спадчына ЮНЭСКО|Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО]], які складаецца зь некалькіх [[нацыянальны парк|нацыянальных паркаў]]. З прычыны зручнага і маляўнічага разьмяшчэньня ў цэнтры аднаго зь іх, горад [[Катумба]] зьяўляецца важным цэнтрам турызму ў рэгіёне.
 
[[Файл:Mt hotham alpine range scenery.jpg|міні|590пкс|цэнтар|Вялікі Водападзельны хрыбет]]
 
[[Катэгорыя:Горы]]
[[Катэгорыя:Аўстралія]]
 
[[ar:غريت ديفايدينغ]]
601

зьмена

Навігацыйнае мэню