Ханіяра: розьніца паміж вэрсіямі
Vera.tetrix (гутаркі | унёсак) |
д робат дадаў: hif:Honiara |
||
Радок 85: | Радок 85: | ||
[[gl:Honiara]] |
[[gl:Honiara]] |
||
[[he:הוניארה]] |
[[he:הוניארה]] |
||
[[hif:Honiara]] |
|||
[[hr:Honiara]] |
[[hr:Honiara]] |
||
[[ht:Onyara]] |
[[ht:Onyara]] |
Вэрсія ад 07:38, 29 сакавіка 2010
Ханіяра | |
Раён: | Гуадалканал (правінцыя) |
Насельніцтва: | 54 600 |
Часавы пас: • летні час: |
UTC+11 UTC+11 |
Геаграфічныя каардынаты: | 9°26′ пд. ш. 159°57′ у. д. / 9.433° пд. ш. 159.95° у. д.Каардынаты: 9°26′ пд. ш. 159°57′ у. д. / 9.433° пд. ш. 159.95° у. д. |
Ханіяра на мапе Саламонавых выспаў Ханіяра | |
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Ханіяра (па-ангельску: Honiara) — сталіца Саламонавых выспаў, адначасова зьяўляецца сталіцай правінцыі Гуадалканал. Колькасьць насельніцтва налічвае 54,6 тыс. чалавек. Сталічны статус горад атрымаў у 1976 годзе, калі Саламонавыя выспы атрымалі аўтаномію, а ў 1978 годзе горад стаў сталіцай незалежнай краіны.
Ханіяра зьяўляецца партовым горадам, які знаходзіцца на ўзьбярэжжы выспы Гуадалканал, на якой акрамя шырокай узьбярэжнай нізіны, знаходзіцца самая высокая кропка Саламонавых выспаў — гара Маракамбуру (2 330 м).
Клімат у горадзе субэкватарыяльны, сьпякотны і вільготны. Тэмпэратура на працягу года амаль не зьмяняецца і вагаецца вакол +25 °C. Сьпякотны і вільготны сэзон цягнецца са студзеня да красавіка, калі на Саламонавых выспах пануюць паўночна-заходнія мусоны. З красавіка да лістапада надвор’е сухое і больш прахалоднае, дзякуючы паўднёва-усходнім пасатам. Ападкаў выпадае каля 2250 мм у год.
Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з мэлянэзійцаў. Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская, але жыхары размаўляюць на піджын інгліш — мясцовым дыялекце ангельскай мовы.
Вонкавыя спасылкі
Ханіяра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў