Інэрцыйная сыстэма адліку: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
рэлятыўнасьць пв. фіз. слоўніка
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: az:Ətalət hesablama sistemi
Радок 9: Радок 9:


[[ar:إطار مرجعي عطالي]]
[[ar:إطار مرجعي عطالي]]
[[az:Ətalət hesablama sistemi]]
[[be:Інерцыяльная сістэма адліку]]
[[be:Інерцыяльная сістэма адліку]]
[[bn:জড় প্রসঙ্গ কাঠামো]]
[[bn:জড় প্রসঙ্গ কাঠামো]]

Вэрсія ад 02:10, 22 сакавіка 2010

Інэрцыяльная сыстэма адлікусыстэма адліку, у якой мае месца інэрцыя — захаваньне хуткасьці целам, на якое аказваюцца вонкавыя ўздзеяньні (свабодным целам). Інакш кажучы, гэта сыстэмы, у якіх выконваецца першы закон Ньютана. Наяўнасьць такіх сыстэмаў сьцвярджаецца гэтым жа законам. Паводле прынцыпа рэлятыўнасьці Галілея ўсе інэрцыяльныя сыстэмы зьяўляюцца фізычна эквівалентнымі.

Інэрцыяльнай сыстэмай зьяўляецца любая сыстэма адліку, якая рухаецца адносна іншай інэрцыяльнай сыстэмы з сталай хуткасьцю. Інакш кажучы, усе інэрцыяльныя сыстэмы адліку рухаюцца адна адносна адной з сталай хуткасьцю. Сыстэма, што рухаецца адносна інэрцыяльнай сыстэмы адліку з паскарэньнем, зьяўляецца неінэрцыяльнай.

Відавочна, што сыстэма адліку, што зьвязаная са свабодным целам, зьяўляецца інэрцыяльнай. Але насамрэч такую сыстэму знайсьці немагчыма, бо свабодных цел у прыродзе не існуе. Таму паняцьце інэрцыяльнай сыстэмы зьяўляецца абстракцыяй, а ўсе рэальныя сыстэмы адліку зьяўляюцца неінэрцыяльнымі.