Хам: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д Створана старонка са зьместам 'thumb|230px|Іван Ксенафонтаў - «Ной праклінае Хама» '''Хам''' ([[іўр...'
 
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 17: Радок 17:
[[cy:Ham (Beibl)]]
[[cy:Ham (Beibl)]]
[[de:Ham (Bibel)]]
[[de:Ham (Bibel)]]
[[en:Ham (son of Noah)]]
[[et:Haam]]
[[et:Haam]]
[[es:Cam]]
[[es:Cam]]

Вэрсія ад 19:56, 5 лістапада 2009

Іван Ксенафонтаў - «Ной праклінае Хама»

Хам (іўр.:חָם; грэц.: Χαμ)— у біблейскай міталёгіі выступае як адзін з трох сыноў Ноя, які нарадзіўся ў апошнім стагодзьдзі да сусьветнага патопу. Паводле паданьня пра Ноя й яго нашчадкаў, выкладзенай у першай кнізе Майсея («Быцьцё»), у Хама было чатыры сыны: Хуш, Міцраім, Фут і Ханан, патомкі якіх засялілі Эгіпет, Эфіопію, частку Бабілёніі, Палестыны й іншыя краіны. Але ўсе гэтыя народы былі выклятыя богам і асуджаныя на рабства за тое, што Хам асьмяяў перад братамі свайго бацьку, якога ўбачыў голым, калі той спаў п'яны ў шатры. Гэты міт часта служыў для апраўданьня рабства. У пераносным сэнсе імя Хам раней ужывалася для абазначэньня чалавека з простанародзьдзя. Пазьней яно стала агульным вызначэньнем грубага, нахабнага чалавека.[1]

Крыніца

  1. ^ Скарына Ф. Творы:... С. 150.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.150. ISBN 5-343-00151-3.